З вясновым настроем

Медыцына Нумары

030318q

Гэты здымак зроблены ў першы дзень работы неўралагічнага аддзялення пасля капітальнага рамонту. Ва ўсіх супрацоўнікаў быў вось такі прыўзняты, пазітыўны настрой, як у загадчыцы аддзялення Юліі Цыдзік і медыцынскай сястры Кацярыны Вяжэвіч.

Для Юліі Кандратаўны, як кіраўніка калектыву, вялікая радасць, што для яе калег, медыцынскіх работнікаў створаны выдатныя ўмовы для выканання сваіх паўсядзённых абавязкаў. Не меншая радасць, што і пацыентам прадастаўлены шыкоўныя палаты з новай мэбляй, новай пасцельнай бялізнай. Аддзяленне аснашчана так, што ёсць усе магчымасці якасна праводзіць дыягностыку і лячэнне. Для маладога спецыяліста Юліі Цыдзік, якая прыехала ў Стоўбцы па размеркаванні пасля Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, усе гэтыя абставіны – вялікія плюсы, каб расці прафесіянальна, удасканальвацца як кіраўнік і мець надзейныя матывы замацавацца на нашай стаўбцоўскай зямлі.

Для Кацярыны Вяжэвіч Стоўбцы – яе малая радзіма. Уся працоўная дзейнасць Кацярыны Мікалаеўны звязана з цэнтральнай раённай бальніцай. Свой першы вопыт медыцынскай сястры яна атрымала, працуючы ў прыёмным аддзяленні, дзе напружаны графік работы. У неўралагічным аддзяленні Кацярыне Вяжэвіч давераны працэдурны кабінет. Яна выконвае назначэнні ўрача – робіць пацыентам ін’екцыі. Ад прафесіяналізму працэдурнай медыцынскай сястры ў многім залежыць якасць праведзенай ін’екцыі. Кацярына Мікалаеўна стараецца сустракаць пацыентаў вось такой прыемнай усмешкай, кааб непрыемнасць лячэння даставіла ім найменш негатыўных момантаў.

У неўралагічным аддзяленні – жаночы калектыў. І таму медыцынскія будні напоўнены яркімі фарбамі, пазітыўнымі эмоцыямі, вясновым настроем.

На здымку: дружна працуецца маладому ўрачу Юліі Цыдзік і вопытнай медыцынскай сястры Кацярыне Вяжэвіч.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *