Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат – брэнд раёна

Нумары У перапрацоўшчыкаў

030318d

ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» выходзіць са сваёй прадукцыяй на ўсходнія рынкі збыту – гэта адна з апошніх навін, якая не магла не выклікаць шчырую радасць за нашых мясаперапрацоўшчыкаў. Яны даўно і плённа супрацоўнічаюць з Расійскай Федэрацыяй, летась пачалі адгрузкі ў Казахстан. І цяпер – узяты новы кірунак, які сягае далёка за далягляд кантынентаў.

Адметна, што ў Год малой радзімы стаўбцоўскія мясаперапрацоўшчыкі ўшчыльную працуюць над стварэннем уласнага брэнду. Ёсць жаданне зрабіць сваю прадукцыю пазнавальнай, прывабнай для нас, пакупнікоў, бо, як вядома, купляем мы адразу вачыма, а толькі потым – ацэньваем пакупку на смак.  

Дырэктар камбіната Рамуальда Бурдукевіч узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» і названа сярод намінантаў абласнога конкурсу «Жанчына года» ў намінацыі «За лідарства і паспяховае кіраўніцтва».

Прадпрыемствам перапрацавана 15 714 тон жывёлы, атрымана 9537 тон мяса і субпрадуктаў. Выпушчана 1280 тон каўбасных вырабаў, 1027 тон паўфабрыкатаў, 424 тоны паштэтаў і кансерваў. Тэмп росту вытворчасці прадукцыі ў дзеючых цэнах склаў 104,7 працэнта, у супастаўных – 106,5 працэнта. Выручка ад рэалізацыі перасягнула 61 700 тысяч рублёў. На экспарт адгружана прадукцыі амаль на 15 мільёнаў долараў ЗША.

Каўбаса «Эстонская» вышэйшага гатунку ў натуральнай абалонцы – адзін з новых відаў прадукцыі камбіната – удастоена Дыплома і Гран-пры ў выглядзе крыштальнага яблыка на прэстыжнай выстаўцы «Белэкспа-2017».

На фотаздымках: спецыяліст па кадрах Людміла Чурылава і вядучы эканаміст Алена Юшкевіч (на пярэднім плане), эканаміст і старшыня прафкама Наталля Кузьміч, галоўны эканаміст Алена Бузуноўская, эканаміст Вольга Дударэвіч; дырэктар прадпрыемства Рамуальда Бурдукевіч; загадчыца сталовай Ірына Зайко; калектыў бухгалтэрыі: у цэнтры – Наталля Харута (галоўны бухгалтар), Святлана Кажура, Вольга Каспяровіч, Вера Мемех, Кацярына Качура.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *