Рамуальда Бурдукевіч: «Задача 2018 года – пабудаваць новы цэх і атрымаць сертыфікат КНР»

Нумары У перапрацоўшчыкаў

030318e

– Мінскім абласным выканаўчым камітэтам прынята рашэнне аб атэстацыі дзяржаўных прадпрыемстваў для адгрузкі прадукцыі ў Кітай і іншыя краіны. Адна з асноўных умоў – наяўнасць асобных цэхаў для забою свіней і буйной рагатай жывёлы. У сувязі з гэтым губернатарам вобласці разгледжана пытанне аб будаўніцтве на нашым камбінаце новага цэха забою жывёлы. Разглядаецца пытанне аб перадачы пляцоўкі плошчай 1,1 га, размешчанай па суседству з камбінатам (тэрыторыя аўтабазы РУП «Мінскагратранс»). Зацікаўленасць у будаўніцтве новага цэха выказаў і раённы выканаўчы камітэт. На даны момант вядуцца разведвальныя работы. Новы цэх дазволіць атрымліваць 50 тон мяса на касці ў змену. Падыход да аснашчэння цэха будзе з разлікам на ўласныя інвестыцыі.    

З будаўніцтвам новага цэха мяркуем атрымаць сертыфікат сістэмы «Халяль», а таксама сертыфікат КНР, што дасць магчымасць пастаўляць прадукцыю ў азіяцкія краіны. Першыя адгрузкі субпрадуктаў і паўфабрыкатаў у Ганконг пачнуцца ўжо ў сакавіку.  

Вялікая ўдзячнасць калектыву за працу, увасабленне амбіцыёзных сумесных планаў. Няхай працвітае мясакансервавы камбінат, у доме кожнага работніка будуць здароўе і шчасце, мір і дабрабыт!

На фотаздымках: калектыў вытворчай лабараторыі: начальнік Алена Супрун, лабаранты Аляксандра Барадзіна і Алеся Габрусь, інжынер-хімік Алеся Гайдай, бактэрыёлаг Ганна Высоцкая, тэхнік-радыёлаг Людміла Лявончык, інжынер-хімік Алена Бакульманава; перадзабойная база — вядучы спецыяліст па закупцы сыравіны Аляксандр Цыуля, заатэхнік Міхаіл Навоша; кацельня — слесар-рамонтнік Васіль Клюцук, аператар Юратэ Фралова і майстар Юрый Станіславовіч; начальнік вытворчасці Марыя Радаман, ветурач Віктар Квач і баец жывёлы Юрый Галіцкі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *