Аб пітной вадзе

Нумары У Камітэце дзяржкантролю

Камітэтам дзяржкантролю Мінскай вобласці праведзена гарачая лінія па пытанні якасці забеспячэння жыхароў сталічнага рэгіёна пітной вадой.

У Мінскай вобласці гаспадарча-пітное водазабеспячэнне мае 4270 цэнтралізаваных падземных крыніц, 4327 крыніц дэцэнтралізаванага водазабеспячэння, а таксама з 1480 камунальнымі і 2484 ведамаснымі водазаборамі.

Як аказалася, паднятае пытанне актуальнае для многіх населеных пунктаў.

Большая частка насельніцтва непакоіцца з-за павышанай канцэнтрацыі жалеза ў вадзе. «Лідарамі» па колькасці такіх зваротаў з’яўляюцца Бярэзінскі, Барысаўскі, Дзяржынскі і Слуцкі раёны.

Таксама грамадзяне скардзіліся на непрыемныя пахі і прымесі ў пітной вадзе з цэнтралізаваных крыніц сеткі камунальных водаправодаў Барысаўскага, Дзяржынскага, Клецкага, Любанскага, Смалявіцкага, Слуцкага і Чэрвеньскага раёнаў і ведамасных водаправодаў Крупскага раёна.

Насельніцтва незадаволена тым, што за такую ваду прыходзіцца плаціць як за якасную.

На думку насельніцтва, неадпаведнасць санітарным патрабаванням вады ў шахтавых калодзежах звязана як з сельскагаспадарчай дзейнасцю, так і з парушэннем санітарна-гігіенічных правіл пры абсталяванні і эксплуатацыі калодзежаў. Як устаноўлена, уласнікі грамадскіх шахтавых калодзежаў не вызначаны ў 10 раёнах (Клецкім, Капыльскім, Лагойскім, Любанскім, Нясвіжскім, Стаўбцоўскім і г. Жодзіна).

Некаторыя пытанні ўдалося вырашыць эфектыўна. Напрыклад, ужо праз дзве гадзіны пасля звароту жыхароў в. Журавы Крупскага раёна наконт зламанай водазаборнай калонкі ЖКГ адрапартавала аб ухіленні няспраўнасці.

Усе звароты грамадзян накіраваны для дэталёвага вывучэння адпаведным службам Мінаблвыканкама. Камітэт дзяржкантролю пакінуў на кантролі пытанне іх вырашэння.

Упраўленне кантролю галін гаспадаркі Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *