Масленіца па-налібацку

Культура Нумары Соцыум

030318

У аграгарадку Налібакі Масленіцу арганізавалі ў дзень выбараў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Як заўсёды, на дапамогу старшыні Налібацкага сельвыканкама Аляксандру Пілінкевічу прыйшлі яго сябры, у ліку іх – выхадцы з Налібак, а таксама цяперашнія дачнікі, сярод якіх нямала людзей творчых, як журналіст Галіна Думчава. Супрычыніўшыся да арганізацыі масавага свята, яна прыехала са сваёй сям’ёй. Сын Думчавых Дзмітрый пераапрануўся ў мядзведзя і з Ірынай Макарэвіч у вобразе Машы выдатна выканалі ролі вядучых.

Вялікую дапамогу ў арганізацыі свята для вяскоўцаў аказаў СЖК «Налібакі», арганізаваўшы бясплатны пачастунак блінамі з прысмакамі. Усе ўдзельнікі свята, а народу сабралася больш за сотню, маглі сагрэцца гарбатай, якую так прыемна піць у цудоўнай кампаніі на марозе. Кіраўнік жывёлагадоўчага комплексу Віталь Кушнер прыняў удзел у свяце са сваёй сям’ёй. Налібаччанін Генадзь Пятроўскі запрог уласнага каня, услаў сані сенам і быў возчыкам – пакатаў усіх, хто хацеў. Асабліва была радасць дзецям.

Праграма ўключала шмат конкурсаў для дзяцей і дарослых. Ніна Мікалаеўна, жонка Аляксандра Пілінкевіча, пайшла насустрач ініцыятывам мужа і дала са свайго падворка пеўня. Дастаць яго з высокага шаста быў і ячшэ адзін стымул – у скрынцы ляжаў прыз. З пяці смельчакоў поспеху дасягнуў Эдуард Бычко.

Віталь Чарняўскі і Іван Слабодчыкаў працуюць у іншых населеных пунктах нашага раёна – Новым Свержані і Дзераўной, але ў гэты дзень прыехалі ў свае родныя Налібакі з апаратурай і зладзілі канцэрт.

Налібацкая Масленіца ўвабрала ўсе атрыбуты народнага абраду. Нават спалілі чучала Зімы на кастры. Гэтую абрадавую ляльку падрыхтавалі настаўнікі і вучні Налібацкай СШ. Налібаччане чарговы раз дэманструюць усім, як можна жыць супольна годна і прыгожа.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *