Сацыяльна-эканамічнае развіццё Стаўбцоўскага раёна за 2017 год

Нумары У райвыканкаме Улада. Слова. Справа

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта падведзены вынікі развіцця раёна ў сацыяльна-эканамічным плане за 2017 год.

Прамысловасць

Намеснік старшыні райвыканкама Ірына Пашкевіч паведаміла, што аб’ём прамысловай вытворчасці ў фактычных цэнах за студзень – снежань 2017 года склаў 95 070 тысяч рублёў, ці 111,2% да ўзроўню мінулага года. Запасы гатовай прадукцыі на 1 студзеня 2018 года склалі 2799 тысяч рублёў, ці 35,3% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці ў фактычных цэнах. Найбольшыя суадносіны запасаў да сярэднямесячнага аб’ёму прамысловай вытворчасці ў Стаўбцоўскага філіяла ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат – 215,8%.

Знешнегандлёвы абарот тавараў за 2017 год склаў па раёне 66,2 мільёна долараў ЗША, ці 131,3% да ўзроўню 2016 года, у тым ліку экспарт тавараў – 38,5 мільёна долараў ЗША, імпарт – 27,6 мільёна долараў ЗША. Атрымана станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі ў памеры 10,9 мільёна долараў ЗША.

Экспарт тавараў без уліку арганізацый, падначаленых рэспубліканскім органам дзяржкіравання, склаў за 2017 год 36,9 мільёна долараў ЗША. Удзельная вага экспарту тавараў ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» у аб’ёме экспарту тавараў па раёне склаў 40,0%. Экспарт паслуг склаў 1,7 мільёна долараў ЗША, ці 126,2% да ўзроўню 2016 года, пры прагнозе на 2017 год – 103,5%. Атрымана станоўчае сальда знешняга гандлю паслугамі ў суме 1,4 мільёна долараў ЗША.

За 2017 год рознічны тавараабарот гандлю праз усе каналы рэалізацыі Стаўбцоўскага раёна атрыманы ў суме 115,4 мільёна рублёў. Тэмп росту ў параўнальных цэнах склаў 103,3% пры прагнозным паказчыку 102,0%. Рэалізавана тавараў на 5,9 мільёна рублёў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. На аднаго жыхара раёна прададзена тавараў на 2,9 тысячы рублёў.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю за 2017 год склаў 98,1 мільёна рублёў. Рознічны тавараабарот арганізацый грамадскага харчавання атрыманы ў суме 5,0 мільёнаў рублёў. Харчовых тавараў, напіткаў і тытунёвых вырабаў прададзена на 61,0 мільён рублёў, нехарчовых – на 37,1 мільёна рублёў, удзельная вага ў аб’ёме тавараабароту склала 62,2% і 37,8% адпаведна.

У аб’ёме рознічнага тавараабароту арганізацый гандлю раёна 21,8% займае продаж тавараў Стаўбцоўскім райспажыўтаварыствам. Тавараабарот за 2017 год склаў 21,4 мільёна рублёў, у тым ліку тавараабарот гандлю – 20,1 мільёна рублёў, тавараабарот грамадскага харчавання – 1,3 мільёна рублёў. Удзельная вага продажу харчовых тавараў у тавараабароце райспажыўтаварыства – 85,0%, нехарчовых – 15,0%.

Паказчык па энегразберажэнні за 2017 год склаў «мінус» 5,1% пры даведзеным заданні «мінус» 4,3%.

У 2017 годзе за кошт адкрыцця новых прадпрыемстваў і вытворчасцяў на створаныя рабочыя месцы працаўладкаваны 155 чалавек.

Чысты прыбытак арганізацыямі раёна атрыманы ў суме 7247 тысяч рублёў.

Па раёне 8 арганізацый, ці 20% ад ліку арганізацый, якія трымаюць справаздачу, па выніках работы за 2017 год атрымалі чыстыя страты ў суме 11 358 тысяч рублёў: ПВУП «Медыцынскі цэнтр «Новы зрок» – 6189 тысяч рублёў; ААТ «Навасвержанскі лесазавод» – 974 тысячы рублёў; СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» – 318 тысяч рублёў; ДУП «ПМК-233» УП «Мінскаблсельбуд» – 669 тысяч рублёў; ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» – 452 тысячы рублёў; філіял «Аўтапарк № 17» ААТ «Мінаблаўтатранс» – 82 тысячы рублёў; філіял «ДБУ-29» ААТ «ДБТ № 7» – 1473 тысячы рублёў; філіял ААТ «ККХ «ММЗ» у г. Стоўбцы – 1201 тысячу рублёў.

Сельская гаспадарка

Як паведаміў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзяніс Колясень, аб’ём валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў параўнальных цэнах за 2017 год склаў 118,1 мільёна рублёў, што на 4,7%, ці на 5,2 мільёна рублёў больш, чым за 2016 год. Даведзенае заданне па росце валавой прадукцыі гаспадаркі раёна не выканалі на 3,3%, ці 3,7 мільёна рублёў.

Прагнозны паказчык па росце валавой прадукцыі выканалі шэсць арганізацый: ААТ «Вішнявецкі-агра», «Вялікі Двор», «Каганец», «Агранёманскі», ТАА «СЖК «Налібакі» і ААТ «Налібакі Агра». Не выканалі прагнозны паказчык, але не дапусцілі і яго зніжэння да ўзроўню 2016 года 10 таварыстваў. Не дасягнула ўзроўню 2016 года СЗАТ «Агракамбінат «Колас» у сувязі з перапрафіляваннем вырошчвання курэй на качак.

Колькасць пагалоўя буйной рагатай жывёлы па раёне на 1 студзеня 2018 года склала 49 819 галоў (на 3,8% больш, чым у 2016 годзе). Пагалоўе кароў малочнага статка склала 16 460 галоў (павялічылася на 45 галоў). Валавы надой малака за 2017 год склаў 91 050 тон, што на 4,5% больш, чым у 2016 годзе. Надой малака ад каровы склаў па раёне 5476 кг, што на 115 кг вышэй, чым у 2016 годзе. Таварнасць складае 90,1%. У 2017 годзе сярэднясутачная прывага БРЖ па раёне склала 570 грамаў, ці знізілася на пяць грамаў. Намалочана збожжа (з кукурузай) у амбарнай вазе па раёне 74 976 тон, што на 20,5% больш за мінулагодні ўзровень. Ураджайнасць склала 33,8 ц/га, ці павялічылася на 6 ц/га. Валавы збор бульбы склаў 35 346 тон пры ўраджайнасці 374 ц/га, што вышэй за ўзровень 2016 года на 25 ц/га. Вытворчасць масланасення рапсу ўзрасла ў 2,2 раза і склала 6747 тон, ураджайнасць – 18,9 ц/га (плюс 7,6 ц/га).

Будаўніцтва

Паводле інфармацыі намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Цывакі, у 2017 годзе арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці на інвестмэты скарыстана 72,2 мільёна рублёў. З агульнага аб’ёму інвестыцый на будаўніча-мантажныя работы накіравана 33,3 мільёна рублёў, тэмп росту склаў 140%. Арганізацыямі выкарыстана на інвестмэты 25,5 мільёна рублёў, тэмп росту да 2016 года склаў 115,7%.

За 2017 год па Стаўбцоўскім раёне ўведзена 15 800 квадратных метраў жылля пры заданні на 2017 год 13 423 квадратныя метры.

Зарплата і бюджэт

Намеснік начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Лілія Яўсейчык паведаміла, што намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата работнікаў арганізацый раёна за 2017 год склала 683,7 рубля, што на 10,8 больш, чым у 2016 годзе.

За 2017 год у даход бюджэту Стаўбцоўскага раёна з улікам сродкаў, якія перадаваліся з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў, паступіла 56389,3 тысячы рублёў, у тым ліку падаткі і непадатковыя плацяжы – 28407,2 тысячы рублёў. Дэбіторская запазычанасць на 01.01.2018 склала 41,3 мільёна рублёў, крэдыторская – 148,8 мільёна рублёў. Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць склала 13,3 мільёна рублёў, пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць – 40,9 мільёна рублёў.

Выкананне ўдакладненага гадавога плана па ўласных даходах склала 100,4%, па бязвыплатных паступленнях – 99,4%. Асноўнай прычынай невыкананння плана з’яўляецца зніжэнне паступленняў па падатку на прыбытак. Зменшыліся паступленні ад ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат», СЗАТ «Агракамбінат «Колас».

Асноўная ўдзельная вага ў фарміраванні даходаў бюджэту раёна займае падаходны падатак – 48,3%, падатак на дабаўленую вартасць – 13,1%, падатак на нерухомасць – 9,7%, падатак на прыбытак – 7,6%. Бюджэт 2017 года захоўваў сваю сацыяльную накіраванасць.

Справаздачы па рабоце і па выхадзе прадпрыемстваў на прыбытак, акупнасць трымалі дырэктар філіяла «Аўтамабільны парк № 17» ААТ «Мінаблаўтатранс» Іван Бычкевіч, дырэктар ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» Сяргей Мельнік, дырэктар ААТ «Рочавічы» Дзмітрый Вашкевіч, начальнік філіяла «ДЭУ-62» РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» Дмітрый Ёдчык.

Н. ЛЕАНІДАВА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *