У сферы прыгажосці

Нумары Соцыум

070318b

Вясна – пара прыгажосці, пачуццяў, кахання. Нездарма менавіта ў гэты час адзначаецца Міжнародны дзень жанчын. Яны ж, як і тая самая вясна. Кожная з іх прыгажуня.

Вольга Сарока сярод тых, хто асабліва заўважае такую прыгажосць. Па спецыяльнасці яна цырульнік шырокага профілю, і ўжо 25 гадоў займаецца цырульніцкай справай. Сваю творчую дзейнасць пачала ў Баранавічах, а потом па жыццёвых абставінах пераехала ў Стоўбцы. Менавіта тут і з’явілася мара займацца той справай, якая прыносіць задавальненне не толькі сабе, але і іншым. У 2001 годзе Вольга адкрыла першую прыватную цырульню ў Стоўбцах, каб зрабіць стаўбцоўскіх жанчын яшчэ прыгажэйшымі.

Вольга Сарока, як і яе цырульня, імкліва развівалася, працягвае гэта рабіць і сёння. У яе багажы 15 сертыфікатаў, шматлікія курсы павышэння кваліфікацыі, наведванне міжнародных семінараў, як у нашай краіне, так і за мяжой. Зараз яна цырульнік пятага разраду. Акрамя гэтага Вольга закончыла курсы візажу. Цяпер кожная яе наведвальніца можа атрымаць прыгожы вобраз цалкам.

Галоўнае ў працы для кіраўніка цырульні «Вольга» – гэта наладзіць кантакт з кліентам, зразумець, што ён хоча, і знайсці асабісты падыход. Калі, напрыклад, погляды з кліентам разыходзяцца, то трэба шукаць кампраміс.

Большасць наведвальнікаў цырульні – пастаянныя. Многія з іх працягваюць карыстацца паслугамі «Вольгі» з самага заснавання. Ёсць і тыя, хто пераехаў у іншы горад, але з задавальненнем прыязджае ў Стоўбцы, каб наведаць любімага майстра. Вядома, з’яўляюцца і новыя кліенты.

Зараз вялікая канкурэнцыя ў сферы прыгажосці, а гэта патрабуе таго, каб прапаноўваць людзям нешта іншае, новае. Пасля наведвання чарговага семінара Вольга заўсёды дзеліцца навінкамі са сваімі кліентамі. Вялікая ўвага надаецца аднаўленню, лячэнню і догляду валасоў. Вольга заўсёды кансультуе сваіх кліентаў, як даглядаць валасы ў дамашніх умовах. Акрамя гэтага, яна можа пастрыгчы, пафарбаваць, зрабіць прычоску любой складанасці і на розную даўжыню валасоў (у цырульні ёсць спецыяльныя накладныя валасы). У сваёй працы Вольга выкарыстоўвае толькі прафесійную касметыку з Расіі, Германіі і Італіі. Кожныя паўгода асартымент абнаўляецца, таму што паступаюць новыя прапановы, а гэта – новыя магчымасці.

Цырульнік – прафесія творчая, таму Вользе асаблівае задавальненне прыносіць удзячнасць за яе працу. Яна можа не толькі зрабіць жанчыну прыгажэйшай, але і кардынальна змяніць яе вобраз, калі тая на гэта згодна. Усе кліенты дзякуюць ёй і жадаюць, каб кожны дзень быў яе асабістым святам і прыносіў задавальненне ад працы ў сферы прыгажосці.

Ксенія РУБІН, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *