На свяце з нагоды Дня жанчын у раённым Цэнтры культуры адбылося ўручэнне высокай дзяржаўнай узнагароды – ордэна Маці – Марыне Андроцкай.
У сям’і Андроцкіх з вёскі Мархачоўшчына – шасцёра дзяцей. Яны растуць у атмасферы любові, дабра, належнага догляду. У Алега Аркадзьевіча і Марыны Мікалаеўны – шасцёра сыноў. Старэйшы Дзмітрый – вучань чацвёртага класа Вішнявецкай сярэдняй школы. Яўген, Яраслаў, Арсеній і блізняты Захар і Назар – дашкольнікі.
Марына Мікалаеўна была сагрэта сардэчнымі словамі павагі, віншаванняў, добрых пажаданняў, апладысментамі ўдзельнікаў раённай урачыстасці.
На сучасны момант у нашым раёне 60 жанчын, якія нарадзілі і выхоўваюць пяцёра і больш дзяцей, удастоены ордэна Маці.
Фота Аляксандра ПЯТРОВА