Пастановай Саўміна ад 1 сакавіка 2018 года нумар 172 з 1 сакавіка павялічаны памер тарыфнай стаўкі першага разраду для разліку зарплаты работнікаў бюджэтных арганізацый з Br33 да Br34.
Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, кіраўнікам бюджэтных арганізацый даручана забяспечыць пераразлік заработнай платы работнікаў у адпаведнасці з устаноўленай тарыфнай стаўкай першага разраду і каэфіцыентамі Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў Рэспублікі Беларусь з улікам карэкціруючых каэфіцыентаў.
Пры гэтым памеры карэкціруючых каэфіцыентаў не змяняюцца.
БелТА