12-га сакавіка стартавала Усебеларуская патрыятычная акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі», прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
На Стаўбцоўшчыне ў рамках акцыі намечаны шэраг знамянальных мерапрыемстваў, у тым ліку наведванне школьнікамі і працоўнай моладдзю раёна па запрашэнні дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алены Анісім парламента краіны, урачыстае ўручэнне пашпартоў грамадзяніна рэспублікі з удзелам кіраўніцтва раёна.
Прадстаўнікі моладзі раёна, а сярод іх – вучаніца 8 «А» класа гімназіі № 1 Дзіяна Валахановіч, вучаніца 9 «Б» класа сярэдняй школы № 3 Анастасія Бубен і вучаніца 8 класа Коласаўскай сярэдняй школы Ксенія Шуманская, будуць дэлегіраваны для атрымання пашпарта падчас урачыстых мерапрыемстваў з удзелам кіраўніцтва Мінскай вобласці і рэспублікі.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ