З віктарынай для дзяцей

Адукацыя Нумары

140318e

У Коласаўскай сярэдняй школе цікава прайшоў Дзень праваслаўнай кнігі. Свяшчэннік Свята-Георгіеўскага храма ў пасёлку Наваколасава айцец Сергій Бегіян правёў сустрэчу з вучнямі.

Тэмай размовы стала знаёмства з праваслаўнай кнігай. Айцец Сергій гаварыў аб тым, які след у душы чалавека можа пакінуць друкаванае духоўнае слова, якую невычарпальную крыніцу мудрасці і благадаці ўяўляе сабою праваслаўная кніга. Сам ён мае непасрэдныя адносіны да гэтай літаратуры. З’яўляецца складальнікам выдатных падарункавых выданняў «Праваслаўныя святы» і «Дарогамі праваслаўнай Беларусі», надрукаваных у Выдавецтве Беларускага Экзархата. Айцец Сергій – аўтар жыцій святых для дзяцей.

На сустрэчы з вучнямі малодшых класаў ён прачытаў ім жыціе прападобнага Герасіма Іарданскага. Вучні з вялікай цікавасцю слухалі. Подзвігі святых падаюць нам прыклад дастойнага жыцця ў Бозе, вучаць цвёрдасці духу, моцы веры, заўсёднай надзеі на дапамогу Божую.

Затым айцец Сергій правёў віктарыну, якая паказала, наколькі дзеці ведаюць святых зямлі беларускай і манастыры Беларусі. Актыўныя вучні атрымалі ў якасці прызоў шакаладкі.

Гэты дзень дапамог вучням і педагогам адкрыць цудоўны свет праваслаўнай кнігі.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *