А можа гэта твой шанц?

Культура Нумары

Радыё «Мінская хваля» і творчая майстэрня «Даная» пры падтрымцы арганізацыі БРСМ Мінскай вобласці, рэдакцый газет «Шапакляк» і «Пераходны ўзрост» аб’явілі Першы абласны фестываль-конкурс творчасці юных «Просты матыў».

Да ўдзелу запрашаюцца асобныя выканаўцы і музычныя калектывы. Узрост удзельнікаў – ад пяці да шаснаццаці гадоў. Асноўныя намінацыі: эстрадны, джазавы і народны вакал; спецыяльныя намінацыі: роўныя магчымасці, патрыятычная і аўтарская песні. У журы конкурсу – медыйныя персоны, у тым ліку кампазітары Леанід Шырын і Генадзь Маркевіч, спявачка Вольга Плотнікава. І ў саставе дзіцячага журы таксама зоркі, яны яшчэ і асноўныя вядучыя конкурсу – удзельнікі дзіцячага «Еўрабачання» розных гадоў Хелена Мерааі, Руслан Асланаў і аўтар праекта спявачка Даная Шаршавіцкая.

Узнагароды ўдзельнікам падрыхтавалі шматлікія партнёры «Простага матыву». Штотыднёва радыё «Мінская хваля» будзе знаёміць слухачоў з пераможцамі этапаў. Лепшыя арыгінальныя песні будуць вызначаны ў ратацыю на радыё. А галоўная ўзнагарода – удзел у канцэрце на адной з пляцовак «Славянскага базару» ў Віцебску.

Азнаёміцца з умовамі конкурсу можна на сайце https://vk.com/prostoimoti, там жа можна падаць заяўку, і на адрас ladamir30@mail.ru.

Канцэрты-адборы адбудуцца ва ўсіх райцэнтрах Мінскай вобласці.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *