Кантроль за выкананнем зямельнага заканадаўства

Нумары У Камітэце дзяржкантролю

29.11-4Камітэтам дзяржкантролю Мінскай вобласці праведзены праверкі выканання зямельнага заканадаўства мясцовымі органамі ўлады ў Лагойскім і Чэрвеньскім раёнах.

У адпаведнасці з арт. 29 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі, райвыканкамы ў вобласці выкарыстання і аховы зямель праводзяць дзяржаўны кантроль за выкарыстаннем і аховай зямель у межах раёна  непасрэдна ці праз свае землеўпарадкавальныя службы.

Як паказалі праверкі, указанымі мясцовымі выканаўчымі органамі і іх землеўпарадкавальнымі службамі не забяспечваецца кантроль  за выкарыстаннем і аховай зямель, не прымаюцца належныя меры па папярэджанні і недапушчэнні парушэнняў зямельнага заканадаўства.

Выяўлены шматлікія парушэнні з боку органаў выканаўчай улады патрабаванняў зямельнага і прыродаахоўнага заканадаўства пры выдзяленні і канфіскацыі  зямельных участкаў, пры перадачы іх у карыстанне, ва  ўласнасць і арэнду.

Пры праверцы Лагойскага райвыканкама ўстаноўлена, што тэрміны разгляду заяў грамадзян аб выдачы зямельных участкаў райвыканкамам  расцягваюцца да года. Мясцовы райвыканкам павінен разгледзець заяву грамадзяніна на працягу сямі рабочых дзён (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2007 № 667). Устаноўлены факты абыякавых  адносін Гайненскага сельвыканкама да выканання прыродаахоўнага заканадаўства. Так, у вёсцы Новае Жыццё выяўлены зямельны ўчастак, засмечаны рэшткамі расліны баршчэўнік Сасноўскага. У раёне вёскі Бяланы Гайненскага сельсавета  на землях СГЦ «Гайна» РУП «Мінскі трактарны завод» не прыбраны валы з рэшткаў выкарчаванага два гады назад саду на плошчы 11,4 гектара і зямельны ўчастак не выкарыстоўваецца. Устаноўлены факты невыкарыстання зямель сельскагаспадарчага прызначэння па мэтавым прызначэнні СФГ Шынкарова А. М. у вёсцы Чырвоны Бор плошчай 16 га і 69 га.

У Чэрвеньскім раёне праверкай устаноўлены факт самавольнага захопу зямельнага ўчастка плошчай 105,7 гектара. Рашэннем Чэрвеньскага райвыканкама выдадзены зямельны ўчастак агульнай плошчай 105,7 гектара КУП «Мінсктранс» для вядзення сельскай гаспадаркі. Мінуў год, а данае прадпрыемства нават не звярнулася за дзяржрэгістрацыяй узнікнення права на зямельны ўчастак, якім самавольна карысталася. Устаноўлены факты нявыплаты сум страт сельскагаспадарчай вытворчасці, што выклікала канфіскацыю зямельных участкаў («МилСаби», ААТ «Валевачы»).

Толькі пасля ўмяшальніцтва Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці па выніках праверкі недахопы ліквідаваны.

Кантроль за мэтавым і эфектыўным выкарыстанні зямель прадаўжаецца.

А. КУЛЬБАКІН, начальнік упраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы і дзяржаўных органаў Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *