У гонар Каруся Каганца

Культура Нумары

Вясне і жаночаму святу была прысвечана сустрэча ў Доме культуры ў аграгарадку Засулле. Не абышлося і без вершаванага прысвячэння, зробленага знакамітаму земляку, пісьменніку і мастаку Карусю Каганцу, 150 гадоў з дня нараджэння якога нядаўна адзначалася.

З канцэртам у Засулле ў рамках праекта «Цяпло сардэчных сустрэч» прыехаў хор «Родны кут», які працуе ў тэрытарыяльным цэнтры пры аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.

– Мясцовыя жыхары з ахвотай прыйшлі на сустрэчу з песняй. Іх чакала і выстаўка работ, якія зроблены рукамі наведвальнікаў нашых гурткоў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, – расказаў загадчык аддзялення Сяргей Есіс.

Акампаніятар хору і самадзейны паэт Яўген Карпуць падараваў дырэктару Засульскага дома культуры Святлане Карніцкай верш у гонар Каруся Каганца і кнігу пра Табольск, дзе той нарадзіўся.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *