Мая Беларусь натхняе

Адукацыя Нумары

Працягваецца творчы конкурс «Мая Беларусь. Мая будучыня» пад эгідай Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Сярод работ, якія атрымалі «пуцёўку» на заключны этап конкурсу, – і работы моладзі Стаўбцоўшчыны.

– Удзел у конкурсе ўзялі шэсць устаноў адукацыі раёна, некаторыя прадстаўлялі адразу па некалькі работ, – адзначае першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская. – Усяго паступіла два дзясяткі творчых работ. З іх дзве былі вылучаны журы абласнога камітэта БРСМ для далейшага ўдзелу ў конкурсе.

Сярод вылучаных работ – верш вучаніцы 8-га класа Коласаўскай СШ Ксеніі Шуманскай «Мая радзіма – Беларусь» і патрыятычнае эсэ вучня 7-га класа Дзераўнянскай СШ Аляксея Пятроўскага. Абое школьнікі – піянеры. Дапамогу ім у падрыхтоўцы работ аказалі іх педагогі – Т. Р. Язвінская і Л. П. Кароткая. У Ксеніі Шуманскай ёсць яшчэ адзін добры дарадца – яе бабуля.

Нагадаем, што конкурсныя работы прадстаўлены ў трох узроставых групах. Яны разнажанравыя, і ў іх аўтары апяваюць не толькі прыгажосць родных вёсак і гарадоў, а і разважаюць аб тым, што такое Радзіма, якая роля моладзі ў лёсе краіны.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *