Кадры з «вогненных» вёсак

На кантролі Нумары

У калектыве філіяла ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы адбылася сустрэча з начальнікам Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Максімам Шышканавым.   

– Актуальнасць размовы на супрацьпажарную тэматыку абумоўлена рэальнай абстаноўкай, звязанай з ростам гібелі людзей на пажарах. З пачатку года ў рэспубліцы здарыўся 1191 пажар, на якім загінулі 192 чалавекі, у тым ліку пяцёра дзяцей. У Мінскай вобласці зафіксавана 235 пажараў з 41 загінуўшым, сярод ахвяр – і адно дзіця, – прывёў трагічную статыстыку Максім Шышканаў і адзначыў, што распаўсюджанымі прычынамі гібелі людзей становіцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, у тым ліку пры курэнні, дзіцячае свавольства з агнём, няспраўнасці пячнога ацяплення і іншае. Згодна са статыстыкай, часцей за ўсё «вогненныя» трагедыі адбываюцца ў сельскіх населеных пунктах.  

Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Валерый Ілюшын дапоўніў аператыўную абстаноўку: «На даны момант на Стаўбцоўшчыне – дзевяць пажараў, двое загінуўшых…»  

Увазе прысутных былі прапанаваны два відэафільмы, у якія ўвайшлі кадры з месцаў рэальных падзей. Проста стыне ў жылах кроў, калі дзеці аказваюцца падчас пажару ў доме  нібыта ў пастцы –  закрытымі на замок, ці бацькі не могуць адэкватна рэагаваць на сітуацыю, бо яны –  у непрытомным пасля ўжывання алкаголю стане…    

Намеснік начальніка раённага аддзела на надзвычайных сітуацыях Андрэй Герасіменка пазнаёміў з вучэбнымі ўстановамі МНС, дзе можна набыць прафесію выратавальніка-пажарнага.  Сярод іх – Камандна-інжынерны інстытут і Гомельскі інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь, на базе 9 класа прымае Мінскі дзяржаўны абласны ліцэй, выпускнікоў 6 класа – ліцэй пры Гомельскім інжынерным інстытуце. Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Цывака адказаў на пытанні маторабудаўнікоў, якія датычылі жыллёвага будаўніцтва, добраўпарадкавання горада. Былі раздадзены памяткі, лістоўкі, якія нагадваюць як засцерагчыся ад пажару.   

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *