Бяспека на вадаёмах: хоць і не навігацыйны перыяд

Апавяшчальнік. Служба 101, 112 Нумары

Працягвае заставацца актуальным пытанне бяспекі грамадзян на вадаёмах пры эксплуатацыі маламерных суднаў.

За 2017 год колькасць фактаў няшчасных выпадкаў на вадзе пры эксплуатацыі маламерных суднаў у параўнанні з 2016 годам зменшылася на 47 працэнтаў, аднак зафіксавана 16 няшчасных выпадкаў, у якіх загінулі дзевяць чалавек. У цэлым за навігацыйны перыяд 2017 года ў рэспубліцы выяўлена 2212 правапарушэнняў,

Важнай умовай бяспекі на вадзе з’яўляецца строгае выкананне правіл эксплуатацыі маламерных суднаў. Штраф – не самая вялікая плата за ўласную бяспечнасць. Цана яе – чалавечае жыццё! У перыяд з 2000 па 2017 гады на водных аб’ектах краіны загінулі з маламерных суднаў 1192 чалавекі. Асэнсаванне бяспекі на вадзе неабходна самому чалавеку. Пры выхадзе на ваду важна заўсёды апранаць выратавальную камізэльку. Камізэлька ў даным выпадку – гэта жыццё.

Па ўсіх пытаннях, якія звязаны з маламернымі суднамі, звяртайцеся ў Стаўбцоўскі ўчастак Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах (тэл. 8-029-930-72-33, 8-01717-4-25-58, з 8.00 да 13.00).

Андрэй ГРЫНЁК,інспектар Стаўбцоўскага ўчастка Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах

 

У ТЭМУ

Не дапускаюцца да эксплуатацыі незарэгістраваныя маламерныя судны, якія належаць дзяржаўнай рэгістрацыі і класіфікацыі, маламерныя судны, якія не прайшлі тэхнічны агляд, а таксама судны з парушэннем норм аснашчэння і камплектацыі.

У 2018 годзе Стаўбцоўскім участкам Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах будуць праводзіцца прыёмы грамадзян у г. Стоўбцы (вуліца Сацыялістычная, 40-а) па серадах і суботах (без выезду на раён) з 08.00 да 13.00. Таксама будуць арганізаваны выязныя прыёмы: у г. Нясвіж (вуліца Усходняя, 15) – у суботу 14 -га красавіка з 09.00 да 13.00, у г. Клецк (гарадское возера) – у суботу 21-га красавіка з 09.00 да 13.00, у г. Узда (вуліца Савецкая, 29) – у суботу 28-га красавіка з 09.00 да 13.00, у г. Дзяржынск (вуліца Першамайская, 19-а) – у суботу 5-га мая з 09.00 да 13.00.

Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах інфармуе аб магчымасці праходжання навучання на права кіравання маторнымі маламернымі суднамі з рухавіком магутнасцю больш за 3,7 кілавата (пяць конскіх сіл).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *