З пераканаўчай перамогай на выбарах

Нумары Тэма тыдня

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з пераканаўчай перамогай на выбарах Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.

«Гэты вынік сведчыць аб высокім даверы і падтрымцы грамадзянамі Расіі ўзятага курсу на ўстойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, умацаванне яе аўтарытэту на міжнароднай арэне. Упэўнены, што гістарычныя вузы дружбы і ўзаемаразумення нашых народаў стануць залогам далейшага пашырэння беларуска-расійскага стратэгічнага партнёрства», – гаворыцца ў віншаванні.

«Чакаем Вас з візітам у нашу краіну для правядзення пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы і абмеркавання актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва», – адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Пуціну моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і далейшых здзяйсненняў на карысць брацкага народа Расіі.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *