Ведаць з ранніх гадоў

Акцыі Нумары

З 1 па 7 сакавіка ў школах раёна пройдзе прафілактычная акцыя – «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» Праблема абароны насельніцтва ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый, а таксама фарміраванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці з ранніх гадоў заслугоўвае асаблівай увагі.

– Надзвычайная сітуацыя – гэта заўсёды рэальная пагроза жыццю і здароўю. Найбольшай небяспецы падвержаны дзеці – з-за недахопу пэўных ведаў і практычных навыкаў, што парой прыводзіць да сумных наступстваў, – тлумачыць інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Таццяна Тарасевіч. – З вучнямі падчас акцыі плануюцца дадатковыя заняткі і тэматычныя ўрокі бяспекі з паказам відэафільмаў, раздачай памятак. У кожнай школе прадугледжана правядзенне трэніроўкі агульнашкольнай эвакуацыі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *