Навіны адукацыі

Адукацыя Нумары

ВУЧАНІЦА РУБЯЖЭВІЦКАЙ ШКОЛЫ – СЯРОД ЛЕПШЫХ

У Жодзіне адбыўся рэгіянальны фінал рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom». У ім спаборнічалі лепшыя чытальнікі з Мінскай вобласці па выніках першага этапу конкурсу. Яны выканалі творы беларускіх аўтараў. Пяць пераможцаў рэгіянальнага этапу ўзнагароджаны смартфонамі і будуць прадстаўляць Міншчыну ў вялікім рэспубліканскім фінале конкурсу, які адбудзецца ў маі.

Удзельнікамі праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» у гэтым сезоне сталі вучні 7-8 класаў школ і гімназій з усёй Беларусі. На працягу двух месяцаў дзеці запісвалі відэа, на якіх чыталі творы беларускай літаратуры і выкладвалі іх на свае старонкі ў сацыяльных сетках. Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. Паводле вынікаў першага этапу журы вызначыла па 30 лепшых чытальнікаў з кожнай вобласці і горада Мінска. З Мінскай вобласці на конкурс паступіла 280 відэапрац.

Рэгіянальны фінал у Жодзіне прайшоў у школе № 5. Галоўнае, што ацэньвала журы, – выразнае і чыстае выкананне твора. Дадатковы напал спаборніцтву надаваў ліміт па працягласці выступлення для кожнага ўдзельніка – да дзвюх хвілін. У склад журы ўвайшлі паэт і пісьменнік Уладзімір Ліпскі, пісьменніца Раіса Баравікова, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, кіраўнік групы па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі velcom Віктар Пазнякоў, прадстаўнік Мінскага абласнога інстытута адукацыі Таццяна Пятроўна Гуліцкая. Спецыяльна запрошаным членам журы стаў прэс-сакратар жодзінскага футбольнага клуба «Тарпеда-БелАЗ» Сяргей Пузанкевіч.

Пераможцамі рэгіянальнага фіналу ў Жодзіне сталі пяць канкурсантаў: Ангеліна Прычынец (Рубяжэвіцкая сярэдняя школа), Дзіяна Шпілеўская (Азярцоўская сярэдняя школа), Уладзіслаў Печурэнка (Клецкая сярэдняя школа №1), Ганна Давыдава (гімназія № 1 г. Старыя Дарогі), Аліна Прыгава (сярэдняя школа № 3 г. Крупкі). Пераможцы ўзнагароджаны смартфонамі і запрошаны на рэспубліканскі фінал конкурсу.

Юрый Жыгамонт так пракаментаваў выступленні ўдзельнікаў з Мінскай вобласці: «Быць членам журы конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» – задача не з простых. Прыходзіцца адбіраць усяго толькі пяць удзельнікаў з 30 вельмі таленавітых канкурсантаў. Мяне захапляюць выступленні ўдзельнікаў сваёй шчырасцю і артыстызмам. Жадаю поспехаў кожнаму з іх. І не варта забываць, што кожны, хто стаіць сёння на гэтай сцэне, здолеў стаць лепшым з больш чым 2000 удзельнікаў з усёй Беларусі».

Таіса ПАЖОГІНА

 

У ГІМНАЗІЮ – БЕЗ ЭКЗАМЕНАЎ

Кіраўніцтва ДУА «Гімназія № 1 г. Стоўбцы» паведамляе, што згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.01.2018 № 30 «Аб прыёме ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і навучанні ў іх» прыём у гімназічныя класы будзе ажыццяўляцца без здачы ўступных экзаменаў.

Такім чынам, усе навучэнцы 4-х класаў гімназіі будуць залічаны ў 5 гімназічныя класы. 5 «А» клас будзе сфарміраваны з вучняў 4 «А» класа, 5 «Б» клас – з вучняў 4 «Б» класа. Кантрольныя лічбы прыёму ў пятыя класы не будуць рэгламентавацца заснавальнікам установы адукацыі. Колькасць навучэнцаў у пятых класах будзе вызначацца ў адпаведнасці з санітарна-гігіенічнымі нормамі. Першачарговае права будзе аддавацца вучням, якія пражываюць у мікрараёне гімназіі, які зацверджаны Стаўбцоўскім раённым выканаўчым камітэтам 20.03.2012 № 357.

Разам з тым, у гімназіі будзе працягвацца вывучэнне прадметаў на павышаным узроўні з пятага класа ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Паважаныя бацькі вучняў 4-х класаў! Мы будзем рады, калі вашы дзеці працягнуць навучанне ў нашай установе адукацыі.

Адміністрацыя ДУА «Гімназія № 1 г. Стоўбцы»

 

ДЫПЛОМЫ ДАСЛЕДЧЫКАМ

У Мінску адбыўся заключны этап рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыя) вучняў па вучэбных прадметах. Па геаграфіі і хіміі прынялі ўдзел тры работы вучняў нашага раёна: дзясяцікласніка Мікалаеўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплексу імя Якуба Коласа Дзмітрыя Герасімчыка, дзевяцікласніка Любкаўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа Віталя Цвіркі і сумесная работа адзінаццацікласнікаў Руслана Шэракова і Дзмітрыя Шкоды з гэтай жа навучальнай установы.

У секцыі «Хімія» дыпломам ІІІ ступені адзначана работа Віталя Цвіркі. Руслан Шэракоў і Дзмітрый Шкода ўзнагароджаны пахвальным лістом. Кіраўніком работ усіх трох вучняў з’яўляецца настаўніца біялогіі і хіміі Любкаўшчынскага ВПК Таццяна Клімовіч.

Жадаем вучням далейшых поспехаў і перамог!

Ала ВЯРШЭНЯ,метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама

 

ДАПАМАГЧЫ ПАДУМАЦЬ АБ ПРАФЕСІІ

Райспажыўтаварыства актыўна праводзіць прафарыентацыйную кампанію ў школах раёна.

Як расказвае намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства па ідэалагічнай рабоце, начальнік аддзела кадраў Галіна Душэўская, гэтыя сустрэчы ў школах праходзяць з удзелам прадстаўнікоў навучальных устаноў.

З вучнямі Вішнявецкай, Старасвержанскай, Навасвержанскай сярэдніх школ, Любкаўшчынскага і Мікалаеўшчынскага вучэбна-педагагічных комплексаў на базе Навасвержанскай СШ сустрэліся выкладчыкі і студэнты Мінскага гандлёвага каледжа, Баранавіцкага тэхналагічнага каледжа, Маладзечанскага гандлёва-эканамічнага каледжа.

У гэтай сустрэчы была вельмі важнай роля студэнтаў, якія падрыхтавалі творчую прэзентацыю прафесій, што яны атрымліваюць.

Серыя такіх прафарыентацыйных сустрэч будзе праведзена і ў вясновыя месяцы. Галіна Іосіфаўна адзначае, што райспажыўтаварыства працягвае мэтавую падрыхтоўку кадраў па накіраваннях ад спажывецкай кааперацыі. Ведамства мае вялікую патрэбу ў прадаўцах і гатова выдаць накіраванні на вучобу ўсім жадаючым.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *