Ачаг – на кантактах

На кантролі Нумары

1011-300x243У сувязі з павелічэннем колькасці пажараў у жылым сектары адбыліся сумесныя  рэйды ў сельсаветы для абследавання стану электраправодкі бытавых спажыўцоў. 

Сярод асноўных парушэнняў, выяўленых у дамах адзінокіх і адзінокапражываючых грамадзян, інвалідаў І і ІІ груп, шматдзетных сем’яў, –  старая праводка, скруткі медзі з алюмініем, нясвоечасовая ачыстка ўводных скрыняў і т. п.

Частай прычынай загарання становіцца кароткае замыканне, а таксама ненадзейнае або няправільнае замацаванне кантактаў правадоў на магутных спажыўцах электраэнергіі ўнутры кватэры. Такое замацаванне прыводзіць да мясцовага перагрэву правадоў, авуглівання і загарання іх ізаляцыі. Калі своечасова не адключыць і не затушыць гэты ачаг загарання – быць пажару.

Пры падключэнні прыбораў і прыстасаванняў унутры жылля да электрычнай сеткі варта ўлічваць, што кантакты выключальнікаў і разетак, засцерагальнікаў і патронаў канструіруюцца з улікам далучэння як медных, так і алюмініевых правадоў, а вось зажымы пераносных электрычных прыбораў разлічаны на падключэнне толькі правадоў з медзі.

Па выніках праверак спажыўцам выдадзены рэкамендацыі па ўхіленні выяўленых недахопаў, з імі праведзены гутаркі на тэму электрабяспекі.

Анатоль РАДЗІВАНОВІЧ,

інспектар Стаўбцоўскага міжраённага аддзялення «Энерганагляд»   



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *