Ваўчары –для сем’яў перасяленцаў

Нумары Соцыум

Раённая арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа правяла выдачу ваўчараў для перасяленцаў з Луганскай і Данецкай абласцей Украіны.

Агульная сума гуманітарнай дапамогі склала 1000 рублёў. Прэтэндаваць на такі від аднаразовай дапамогі могуць няпоўныя, шматдзетныя сем’і, людзі з інваліднасцю, цяжарныя жанчыны, маламаёмасныя пажылыя людзі. У нашым раёне на гэты раз выдадзена 10 ваўчараў, кожны на суму 100 беларускіх рублёў, для шасці сем’яў: адной няпоўнай, адной шматдзетнай і чатырох, дзе ёсць інваліды.

Ваўчарная праграма рэалізуецца пры падтрымцы Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца і Еўрапейскай камісіі.

У нашым раёне кожны ваўчар дае права на пакупку прадуктаў (акрамя алкагольнай і тытунёвай прадукцыі), тавараў першай неабходнасці ў вызначаных у райцэнтры чатырох гандлёвых кропках райспажыўтаварыства. Перасяленцы выказваюць вялікую ўдзячнасць, што да трох магазінаў, дзе яны атаварваліся раней, далучаны цяпер магазін «Дзіцячы свет» з вялікім выбарам якасных беларускіх прамысловых тавараў. Гэта дасць ім магчымасць выбраць адзенне, абутак для сябе і дзяцей і іншыя рэчы.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *