Прафілактыка. Аперацыя «Арсенал»

Кантроль, бяспека Нумары

Для папярэджання злачынстваў з прымяненнем зброі з 19 па 23 сакавіка на тэрыторыі рэспублікі праводзяцца спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы «Арсенал». У сувязі з гэтым Стаўбцоўскі РАУС звяртаецца да насельніцтва з настойлівай рэкамендацыяй здаць зброю і боепрыпасы, што незаконна захоўваюцца. Асобы, якія добраахвотна здадуць агнястрэльную і іншую зброю, а таксама боепрыпасы, выбуховыя рэчывы і ўстройствы, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

Аб жаданні добраахвотна здаць, а таксама фактах незаконнага захоўвання, месцах знаходжання такой зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і ўстройстваў можаце паведаміць у рабочы час па тэлефоне гарачай лініі 5-14-88, кругласутачна – па тэлефоне 5-19-15 ці 102. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Незаконнае захоўванне паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі ў адпаведнасці з адміністрацыйным заканадаўствам (арт. 23.71 КоАП) цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь, а ў адпаведнасці з крымінальным заканадаўствам (арт. 295 КК) за незаконныя дзеянні адносна агнястрэльнай наразной зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў прадугледжана адказнасць у выглядзе папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або абмежавання свабоды на тэрмін да пяці гадоў, ці пазбаўлення волі да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Больш падрабязную інфармацыю па гэтых пытаннях, а таксама іншую інфармацыю, што адносіцца да работы ліцэнзійна-дазвольнай службы, можна атрымаць па тэлефоне 5-14-88 ці на асабістым прыёме ў ААПП Стаўбцоўскага РАУС, у інспектара па дазвольнай рабоце Аляксандра Аляксандравіча Пархімовіча. Прыёмныя дні: серада, пятніца – з 08.00 да 13.00, аўторак, чацвер – з 15.00 да 20.00, субота – з 09.00 да 13.00.

Стаўбцоўскі РАУС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *