Жылы фонд. Супрацьпажарныя абходы

Апавяшчальнік. Служба 101, 112 Нумары РАНС інфармуе

У сувязі з ростам пажараў і гібеллю людзей на іх на Міншчыне, у тым ліку і ў нашым раёне, актывізавана пажарна-прафілактычная работа ў жылым фондзе.

У перыяд з 14 па 21 сакавіка супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з іншымі суб’ектамі прафілактыкі наведана 337 домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, людзей з інваліднасцю, шматдзетных сем’яў і сем’яў, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці, сем’яў, дзе становішча дзяцей прызнан сацыяльна небяспечным.

— З усімі грамадзянамі праведзены прафілактычныя гутаркі і супрацьпажарныя інструктажы, ім уручаны інструкцыі-рэкамендацыі, наглядная прадукцыя, а таксама ўзяты распіскі аб недапушчальнасці пакідання дзяцей адных дома, без нагляду дарослых, — паведаміла старшы інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Таццяна Тарасевіч. — Рэкамендавана ўстанавіць у доме аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і падтрымліваць іх у рабочым стане. Так, пажар у Семенчыцах, які адбыўся 16-га сакавіка, паказаў, што загаранне ў доме можна было б выявіць раней і, адпаведна, мінімізаваць маёмасныя страты ўладальніка, калі б апавяшчальнік меў “голас”.

Пажарна-прафілактычная работа працягваецца сярод жыхароў Навасвержанскага, Старасвержанскага, Налібацкага, Рубяжэвіцкага, Дзераўнянскага сельсаветаў. Намаганні выратавальнікаў і работнікаў тэрытарыяльнага цэнтра, райаддзела міліцыі, энерганагляду, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама пры ўдзеле журналістаў раённай газеты накіраваны на папярэджанне ўзнікнення пажараў і гібелі людзей на іх.

Пр



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *