Адбудзецца сход

Нумары Соцыум

27 сакавіка 2018 года ў 08.00 у ФАКу (г. Стоўбцы, вул. Ленінская, 95) адбудзецца сход з індывідуальнымі прадпрымальнікамі і юрыдычнымі асобамі прыватнай формы ўласнасці.

Парадак дня:

1. Растлумачэнне нормаў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 верасня 2017 г. № 345 «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання».

2. Растлумачэнне нормаў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва».

3. Азнаямленне з планам мерапрыемстваў па падрыхтоўцы г. Стоўбцы да правядзення свята «425-годдзе з дня ўтварэння г. Стоўбцы» і па добраўпарадкаванні на 2018 г.

4. Бягучыя пытанні.

Праблемныя пытанні, неабходныя для разгляду на сходзе, можна накіраваць у аддзел эканомікі Стаўбцоўскага райвыканкама (кабінет 123, тэл. 7-75-05, эл. пошта – stolbtsyec@tut.by).



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *