З мэтай найбольш поўнага забеспячэння насельніцтва сельскагаспадарчай прадукцыяй, прадукцыяй мясаперапрацоўчай галіны, харчовымі таварамі, кулінарнымі і кандытарскімі вырабамі, прамысловымі таварамі, угнаеннямі, насеннем і пасадачным матэрыялам, сельскагаспадарчым інвентаром, у Мінскай вобласці праводзяцца веснавыя рэгіянальныя кірмашы.
Распараджэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта вызначаны даты і ўдзельнікі кірмашоў у рэгіёнах. Арганізацыі Стаўбцоўскага раёна пачнуць удзел у рэгіянальным кірмашы сёння, 24 сакавіка, у Слуцку. 21 красавіка адбудзецца выезд у Салігорск, 29 красавіка – у Нясвіж.
Пройдуць таксама веснавыя раённыя кірмашы.