Юбілею роднага горада

Год малой родины Мае родныя Стоўбцы Нумары

240318d

НАШЫ ДАСЯГНЕННІ

Мінулы вытворчы год для многіх арганізацый і прадпрыемстваў розных сфер быў надзвычай паспяховым. Гэтыя дасягненні з поўным правам можна аднесці да юбілею горада – 425-годдзя з дня заснавання Стоўбцаў, якое будзе адзначацца гэтым летам 23 чэрвеня.

• Стаўбцоўская цэнтральная раённая бальніца стала пераможцай у вобласці па выніках работы за мінулы год – калектыў дабіўся самых высокіх паказчыкаў у ацэнцы мадэляў канчатковых вынікаў дзейнасці сярод медустаноў вобласці.

• Стаўбцоўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі стаў уладальнікам дыплома І ступені ў аглядзе-конкурсе ацэнкі дзейнасці цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі Мінскай вобласці.

• Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ўдастоены лаўрэацкага дыплома ІІ ступені ў абласным конкурсе «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі» ў намінацыі «Лідар у стварэнні адукацыйнага асяроддзя». Дзераўнянская сярэдняя школа ў гэтым конкурсе заняла першае месца ў вобласці і першае месца ў рэспубліцы ў намінацыі «Лепшая ўстанова адукацыі, размешчаная ў сельскай мясцовасці». Дзіцячыя яслі-сад № 1 г. Стоўбцы сталі пераможцам у вобласці ў намінацыі «Лепшая дашкольная ўстанова, размешчаная ў гарадской мясцовасці».

• Філіял «Аўтамабільны парк № 17» заняў трэцяе месца ў агульнакамандным заліку ў спаборніцтвах па прафесіянальным майстэрстве вадзіцеляў ААТ «Мінаблаўтатранс».

• Райспажыўтаварыства атрымала ўзнагароды на конкурсе прафесійнага майстэрства: повар піцэрыі «Ветразь» Сяргей Корань заняў першае месца ў вобласці і трэцяе – на рэспубліканскіх спаборніцтвах.

• Раённы камбінат бытавога абслугоўвання ўдастоены дыплома ІІІ ступені на абласным конкурсе мадэльераў-канструктараў Мінскай вобласці «Модны сілуэт».

• Філіял «Стаўбцоўскія электрычныя сеткі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскэнерга» заняў другое месца ў вобласці і трэцяе месца ў рэспубліцы ў конкурсе прафесіянальнага майстэрства брыгад раёнаў электрычных сетак.

• У абласным аглядзе-конкурсе прафесійнага майстэрства «Лепшая транспартная брыгада ВУ «Стоўбцыгаз» заняло трэцяе месца.

• Калектыву ДРБУ-135 за высокія паказчыкі работы ўручаны сертыфікат на аўтамабіль ГАЗ-65R32 ад кіраўніцтва КУП «Мінаблдарбуд».

• Агракамбінат «Колас» кампаніі «Галерея вкуса» паспяхова прайшоў сертыфікацыйны аўдыт сістэмы кіравання бяспекай харчовых прадуктаў па схеме FSSC22000. Сярод поспехаў гэтага прадпрыемства і атрыманне ў 2017 годзе лаўрэацкай узнагароды Нацыянальнага конкурсу «Вытворца мясной прадукцыі № 1».

• Народнаму духавому аркестру «Віціны» Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў прысвоена званне «заслужаны». Аркестр удастоены Гранд-прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі на набыццё інструментаў.

• У мінулым годзе 188 дзяцей сталі прызёрамі конкурсаў і фестываляў рознага ўзроўню за межамі раёна.

• Дырэктар СЖК «Налібакі» Віталь Кушнер і дырэктар Стаўбцоўскага мясакансервавага камбіната Рамуальда Бурдукевіч узнагароджаны медалямі «За працоўныя заслугі».

• Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вальшчык лесу лесапункта Стаўбцоўскага лясгаса Валерый Маскалевіч узнагароджаны медалём «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый».

• Клірык кафедральнага сабора святой праведнай Ганны г. Стоўбцы іерэй Георгій Кур’ян удастоены медаля Беларускай Праваслаўнай Царквы свяціцеля Кірыла Тураўскага.

• У 2017 годзе і пачатку 2018 года дзяржаўную ўзнагароду – ордэн Маці – атрымалі маці пяцярых дзяцей Вольга Каршакова з аграгарадка Заямнае, Ганна Куніцкая са Стоўбцаў, Васа Юрасава з Мархачоўшчыны, Ірына Поклад з Цеснавой і маці шасцярых дзяцей Марыя Андроцкая з Мархачоўшчыны.

• Галоўны ляснічы стаўбцоўскага лясгаса Сцяпан Явід стаў пераможцам абласнога конкурсу «Малады лідар Міншчыны».

Спадзяёмся, гэта няпоўны пералік дасягненняў. Калі што ўпушчана, просім калектывы патэлефанаваць у рэдакцыю, і мы працягнем гэтую тэму ў падарунак нашаму гораду.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ДАВАЙЦЕ ДАВЕДАЕМСЯ, ЧЫЙ ДВОР ЛЕПШЫ

Да 425-годдзя Стоўбцаў аб’яднанне камунальных службаў запрашае жыхароў райцэнтра прыняць удзел у конкурсе на лепшыя двор і пад’езд.

Святкаванне юбілею намечана на чэрвень, а падрыхтоўку да яго варта пачынаць загадзя, з надыходам цёплых веснавых дзён. Нашай увагі чакаюць кветнікі і зялёныя насаджэнні, элементы добраўпарадкавання (лаўкі, агароджы для газонаў і т. п.), дзіцячыя і гаспадарчыя пляцоўкі. Трэба прывесці іх у парадак, зрабіць новыя пасадкі і праявіць пры гэтым фантазію, выдумку, рэалізаваць творчыя ідэі. Стаўбцоўскі АКС гатовы разгледзець кожную прапанову і па магчымасці аказаць садзейнічанне ў прадастаўленні фарбы і іншых будаўнічых матэрыялаў для добраўпарадкавання дваровых тэрыторый.

Жыльцам шматкватэрных дамоў, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, неабходна да 10-га красавіка пісьмова паведаміць аб гэтым у АКС (г. Стоўбцы, вуліца Піянерская, 8, тэлефон для даведак – 7-82-55, прыёмная).

Вынікі конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў плануецца правесці ў рамках святкавання Дня горада. «Давайце разам зробім наш горад чыстым, яркім і прыгожым!» – заклікаюць камунальнікі.

Варта прыгадаць, што аналагічны конкурс, накіраваны на стымуляванне грамадскай ініцыятывы, ужо праводзіўся ў нашым горадзе. Некалькі гадоў таму камунальнікі звярнуліся да жыхароў адной з вуліц горада –Першамайскай, якая з’яўляецца транзітнай і фактычна выступае візітнай карткай Стоўбцаў, – на што ў адказ стаўбчане літаральна адзін перад адным высадзілі на вуліцы перад сваімі дамамі кветкі, стварылі цікавыя жывыя кампазіцыі. Пераможцы былі адзначаны каштоўнымі прызамі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *