Акцэнты

Акцыі Нумары

240318e

УРУЧЭННЕ ПАШПАРТОЎУ ПАРЛАМЕНЦЕ

У рамках Усебеларускай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!» аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, раённы камітэт БРСМ арганізавалі для вучняў устаноў адукацыі нашага раёна наведванне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Вучняў сустрэла дэпутат Палаты прадстаўнікоў парламента, член пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Алена Анісім і загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па адукацыі, культуры і навуцы Валерый Гамеза.

Вучні пазнаёміліся з гісторыяй адкрыцця будынка парламента, убачылі экспанаты музея гісторыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У Авальнай зале Валерый Валяр’янавіч расказаў, як праходзяць пасяджэнні   парламента, а таксама аб рабоце дэпутатаў, паведаміў, што чакаецца рэканструкцыя залы.

Гутарка з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Аленай Мікалаеўнай прайшла ў форме адкрытага дыялогу і выклікала інтарэс. А пасля ўрачыстай цырымоніі ўручэння пашпартоў вучняў запрасілі ў кабінет Алены Анісім. Напрыканцы сустрэчы дэпутат пажадала вучням здароўя, поспехаў у вучобе, выбраць мэту, годна ісці да яе і стаць дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны.

Яўгенія СЛЕСАРЧЫК,галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама

 

МОЛАДЗЬ ПОМНІЦЬ

Па ініцыятыве БРСМ на тэрыторыі Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь» прайшла абласная працоўная акцыя. Удзел у ёй прыняла і моладзь Стаўбцоўшчыны.

«Моладзь помніць» – так сімвалічна называлася акцыя ў пярэдадзень 75-й гадавіны трагедыі вёскі Хатынь, спаленай, як і тысячы беларускіх вёсак, разам з жыхарамі фашысцкімі карнікамі, і менавіта так, з адказнасцю за будучае краіны, адчувае сябе кожны з маладых людзей, удзельнікаў акцыі. Іх памяць пра гэтую трагедыю стала яшчэ больш абвостранай і балючай, калі ачышчалі дарожкі мемарыяла, наводзілі – пад пранізлівыя гукі званоў – парадак на тэрыторыі могілак спаленых вёсак… Пасля была экскурсія па мемарыяле і ўскладанне кветак да абеліска няскоранаму жыхару Хатыні.

– Працоўная акцыя ў мемарыяльным комплексе праходзіла пад знакам рэспубліканскіх памятных мерапрыемстваў, а таксама з прысвячэннем 80-годдзю Мінскай вобласці. Гэта адна з васьмідзесяці спраў на карысць Міншчыны, – падкрэсліла першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.

Сярод удзельнікаў акцыі былі таксама дэлегаты, выбраныя на чарговы, 43-ці, з’езд БРСМ, байцы студатрадаўскага руху.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *