Сабраў дзень падпісчыка

На сувязі - рэдакцыя Нумары

240318f

У аўторак на Стаўбцоўшчыне прайшоў абласны і раённы дзень падпісчыка. На працягу дня ў гарадскім аддзяленні паштовай сувязі аформілі падпіску на «раёнку» на другі квартал бягучага года больш за тры дзясяткі чалавек. Абслугоўвалі іх аператары сувязі, і непасрэдна ў зале на дадатковым рабочым месцы працавала начальнік аддзялення сувязі Алена Груца (на здымку) разам з інструктарам Вольгай Емяльянавай. Сярод падпісчыкаў былі нашы старыя і новыя сябры. Для стаўбчан розных узростаў і прафесійнай прыналежнасці «Прамень» ва ўсе часы быў не проста крыніцай інфармацыі, а тым ачагом цяпла, душэўнасці, з якога можна чэрпаць падтрымку, дзе можна знаходзіць надзею.    

У якасці падарункаў у дзень падпісчыка раённы вузел паштовай сувязі падрыхтаваў на выбар разнастайныя выданні, якія, безумоўна, прынясуць карысць усім членам сям’і. А рэдакцыя раённай газеты не адышла ад даўняй завядзёнкі і прапанавала сваім падпісчыкам прыняць удзел у латарэі-розыгрышы пяці бясплатных экзэмпляраў квартальнай падпіскі на «Прамень». Называем імёны шчасліўчыкаў: стаўбчане – М. А. Гоцкая, А. І. Стула, І. Р. Лысая, З. М. Сурко, а таксама жыхарка Канкаловічаў Я. М. Лапко.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *