На рабоце за станком, дома – за рукадзеллем

Культура Нумары

240318b

Станочніца філіяла кіруючай кампаніі холдынга «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы з больш чым 10-гадовым стажам работы Наталля Карповіч прыемна здзівіла ўсіх сваім хобі. Мастацкія рэчы, вырабленыя з пластыкавых бутэлек, скуры і іншых падручных матэрыялаў, адразу выстаўлялі па ініцыятыве прафсаюза на мастацкіх выставах у фае завода. Выклікала захапленне ва ўсіх, як можна падрыхтаваць такія вытанчаныя фужэры з пэт-бутэлек.

А ў гэтым годзе Наталля Вячаславаўна сваю экспазіцыю прадставіла на раённую выставу «Сонцаварот» народнага клуба майстроў народнай творчасці «Пралеска» ў Стаўбцоўскім раённым цэнтры культуры. Работы Наталлі Карповіч прыцягнулі ўвагу тым, што яна была адзінай майстрыхай з мастацкімі вырабамі са скуры. У Наталлі Вячаславаўны атрымаліся прыгожыя гумкі, зашчэпкі для валасоў, банты. Любаваліся наведвальнікі выставы і прыгожымі фужэрамі, прычым ніхто не мог паверыць, што яны зроблены з пластыкавых бутэлек.

Хобі гэтае адкрылася ў яе нечакана. У свабодны час паспрабавала зрабіць тое, што ўбачыла ў інтэрнэце. Атрымалася, і стала займаць вольныя хвіліны такой прыемнай творчасцю. А ў народным клубе майстроў народнай творчасці рады, што склад аб’яднання папаўняецца такімі адметнымі ўмельцамі Стаўбцоўшчыны.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *