Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе

Год малой родины Нумары

240318c

«Мая малая радзіма» – такі конкурс аб’яўляе рэдакцыя нашай газеты. Калі ласка, дасылайце фотаздымкі, фіксуйце ўсё, што здасца вам прыгожым, цікавым, незвычайным. У кожнага ёсць шанц убачыць сваё фота ў газеце. З задавальненнем разгледзім і пастараемся змясціць у «Прамені» вашы апавяданні, эсэ аб дарагіх, любых сэрцу мясцінах. Успаміны, расказы аб тым, чым жыве сёння наш родны кут. Удзячная тэма – пра наш горад Стоўбцы, 425-годдзе якога будзе адзначацца сёлета ў чэрвені. Усё гэта можа быць цікавым для чытачоў. Чакаем вашых фотаздымкаў, допісаў, можна скарыстаць тут ці традыцыйную паштовую карэспандэнцыю, ці пісьмо на электронны адрас «Праменя».

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *