Праводзяцца супрацьпажарныя абходы

Апавяшчальнік. Служба 101, 112 Нумары РАНС інфармуе

У сувязі з ростам пажараў і гібеллю людзей на іх на Міншчыне, у тым ліку і ў нашым раёне, актывізавана пажарна-прафілактычная работа ў жылым фондзе.

У перыяд з 14 па 21 сакавіка супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з іншымі суб’ектамі прафілактыкі наведаны 337 домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, людзей з інваліднасцю, шматдзетных сем’яў і сем’яў, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці, сем’яў, дзе становішча дзяцей прызнана сацыяльна небяспечным.

– З усімі грамадзянамі праведзены прафілактычныя гутаркі і супрацьпажарныя інструктажы, ім уручаны інструкцыі-рэкамендацыі, наглядная прадукцыя, а таксама ўзяты распіскі аб недапушчальнасці пакідання дзяцей адных дома без нагляду дарослых, – паведаміла старшы інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Таццяна Тарасевіч. – Рэкамендавана ўстанавіць у доме аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і падтрымліваць іх у рабочым стане. Так, пажар у Семенчыцах, які адбыўся 16-га сакавіка, паказаў, што загаранне ў доме можна было б выявіць раней і, адпаведна, мінімізаваць маёмасныя страты ўладальніка, калі б апавяшчальнік меў «голас».

Пажарна-прафілактычная работа працягваецца сярод жыхароў Навасвержанскага, Старасвержанскага, Налібацкага, Рубяжэвіцкага, Дзераўнянскага сельсаветаў. Намаганні выратавальнікаў і работнікаў тэрытарыяльнага цэнтра, райаддзела міліцыі, энерганагляду, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама пры ўдзеле журналістаў раённай газеты накіраваны на папярэджанне ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *