На Зарэчную – з карэспандэнцыяй

Нумары Соцыум

Мы, жыхары вуліцы Зарэчнай, хочам выказаць сардэчную падзяку чалавеку сціплай, але такой патрэбнай у грамадстве прафесіі (аб якой няшмат гавораць і пішуць), таму, хто першы прыносіць навіны ў масы. Гэта паштальён.

Наш участак абслугоўвае вельмі добры, працавіты, адказны чалавек – Таццяна Храмая. У любое надвор’е яна па дакладна складзеным графіку дастаўляе карэспандэнцыю ў нашы дамы. Як яркі праменьчык сонца з’яўляецца яна на парозе дома. Прыносіць пенсію, прапануе падпісацца на газету. Колькі сіл, энергіі, цяпла, станоўчых эмоцый у гэтай мілай і высакароднай жанчыне!   Мы хочам пажадаць Таццяне Вікенцьеўне, каб у яе сэрцы заўсёды гарэла тая іскрынка, якая дае зарад бадзёрасці і дабра.

Жыхары вуліцы Зарэчнай у Стоўбцах



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *