Ранні дзіцячы аўтызм

Медыцына Нумары

2 красавіка было назначана як Сусветны дзень распаўсюджання інфармацыі аб праблеме аўтызму. Дзіцячы аўтызм – гэта асаблівая форма парушанага псіхічнага развіцця з нераўнамернасцю фарміравання розных псіхічных функцый, са своеасаблівымі эмацыйна-паводзіннымі, моўнымі і часам інтэлектуальнымі расстройствамі.

Часам бацькі звяртаюцца па дапамогу да спецыялістаў занадта позна, калі дзіцяці спаўняецца 4-5 гадоў і ўпушчаны многія магчымасці, якія дае своечасовае ўмяшанне. Для таго каб каштоўны час не быў страчаны, неабходна ведаць характэрныя праявы аўтызму.

Дзіця з парушэннямі аўтыстычнага спектра любіць круціць (варочаць) прадметы, цягне дарослага да прадмета (аб’екта), выказваючы такім чынам свае патрэбы, здзяйсняе незвычайныя рухі цела, уключаючы хаду на дыбачках, не адчувае пачуцця страху пры рэальнай небяспецы, моцна супраціўляецца любым пераменам, даследуе прадметы і людзей, датыкаючыся да іх, аддае перавагу гульні ў адзіночку, яму не хапае сацыяльных навыкаў, каб гуляць з аднагодкамі, бессэнсоўна паўтарае словы або доўгія фразы, якія не маюць ніякага значэння ў данай сітуацыі, стварае ўражанне глухога або таго, хто знаходзіцца ў «сваім свеце». Падчас гульні праяўляе незвычайныя паводзіны, выкарыстоўвае цацкі не па прызначэнні, гуляе «механічна».

Калі вы заўважылі ў свайго дзіцяці «трывожныя званочкі», неабходна звярнуцца для кансультацыі да ўрача-псіханеўролага. Ранні дзіцячы аўтызм адносіцца да той катэгорыі захворванняў, якія пры своечасовай дыягностыцы і правільна падабранай карэкцыйнай праграме не прыводзяць да нарастання негатыўнай сімптаматыкі.

У Беларусі паспяхова функцыянуе БГА «Цэнтр дапамогі аўтычным дзецям». Ёсць афіцыйны сайт – www.auhelp.by. Для таго каб трапіць на заняткі ў гэты цэнтр, трэба патэлефанаваць па нумарах: +375 (29) 338-28-42, +375 (17) 267-26-80. Можна таксама напісаць электроннае пісьмо на адрас: info@auhelp.by

Вераніка КІПЕЦЬ,псіхолаг цэнтра здароўя падлеткаў і моладзі УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *