На палях раёна

Нумары Сельская гаспадарка Ураджай

ІНФАРМАЦЫЯ НА 12 КРАСАВІКА

• Закрыццё вільгаці праведзена ў гаспадарках на 5493 гектарах, што складае 21,5 працэнта.

• Заарана па раёне 825 гектараў глебы, больш за іншых – у ПДСУП «Профі-Аграцэнтр».

• Падрыхтавана пад яравую сяўбу 597 гектараў пасяўных плошчаў, вышэйшыя тэмпы ў ААТ «Радзіма Якуба Коласа».

• Сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых вядуць шэсць сельгаспрадпрыемстваў: ААТ «Налібакі Агра», «Каганец», «Рубяжэвічы», «Шашкі», «Дзераўное» і ПДСУП «Профі-Аграцэнтр».

• Шматгадовыя травы пасеяны на 593 гектарах.

• Завяршылі сяўбу аднагадовых культур на корм працаўнікі ААТ «Жацерава», прыступілі да сяўбы ў ААТ «Агранёманскі».

• Услед за працаўнікамі ААТ «Каганец» завяршылі першую падкормку азімых збожжавых работнікі ААТ «Налібакі Агра», «Жацерава», ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» і СФГ «Сула». Усяго гэтая работа зроблена на 9666 гектарах, што складае 76,8 працэнта.

• Справіліся з першай падкормкай азімага рапсу восем гаспадарак. Даная тэхнічная культура падкормлена на большай палове плошчаў – 1924 гектарах.

• Першая падкормка шматгадовых траў праведзена на 2298 гектарах, практычна на трэцяй частцы ад пасеянага. Завершана гэтая работа ў ААТ «Радзіма Якуба Коласа».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *