Пачаўся сезон кляшчоў

Медыцына Нумары

З прыходам вясновага цяпла актывізаваліся кляшчы. У нашым раёне ёсць ужо першыя пацярпелыя.

Іксодавы клешч можа быць пераносчыкам дзевяці ўзбуджальнікаў інфекцыйных захворванняў на тэрыторыі Беларусі, з якіх найбольш часта рэгіструюцца клешчавы энцэфаліт і клешчавы барэліёз (хвароба Лайма). На тэрыторыі нашага раёна рэгіструецца клешчавы энцэфаліт – у мінулым годзе было 10 выпадкаў. Найбольш пацярпелі ў лясных масівах вёсак Задвор’е, Арцюхі, Яблынаўка, Мешычы. А наогул у мінулым годзе па медыцынскую дапамогу з-за пакусаў кляшчоў звярнуліся 75 чалавек, з іх 26 дзяцей і падлеткаў.

Як бачым, вельмі востра стаіць пытанне прафілактыкі. Звяртаем вашу ўвагу, што патрэбна сістэматычна праводзіць акарыцыдныя апрацоўкі тэрыторый і дэратызацыйныя мерапрыемствы па знішчэнні грызуноў, што папярэдзіць занос кляшчоў з іншых тэрыторый. Набыць прыманку для знішчэння грызуноў, заказаць апрацоўку свайго прысядзібнага ці дачнага ўчастка ад кляшчоў можна ў аддзеле прафілактычнай дэзынфекцыі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі па адрасе: г. Стоўбцы, вул. Сацыялістычная, 19, тэлефон 7-33-39.

Ірына ПЯТРОВІЧ,загадчыца аддзела эпідэміялогіі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *