Скочыла ў калодзеж

Апавяшчальнік. Служба 101, 112 Нумары

11-га красавіка прыкладна ў 14 гадзін у раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне з Новага Свержаня: у калодзежы знаходзіцца жанчына.

Выратавальнікам паведаміў пра гэта муж пацярпелай. Калі ён вярнуўся дамоў, то знайшоў жонку на ўласным падворку ў… калодзежы. Побач стаяла крэсла і ляжалі шкарпэткі…

На шчасце, вады ў калодзежы аказалася па грудзі, таму жанчыну, 1954 года нараджэння, пасля паўтарагадзіннага знаходжання там, удалося дастаць жывой і без пашкоджанняў з дапамогай выратавальнікаў. У бальніцу яна была шпіталізавана з пераахаладжэннем арганізма. Вядома, што ў пацярпелай — добрая сям’я, ёсць дзеці, унукі.       

Пр



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *