Каб быць з хлебам

Нумары Сельская гаспадарка Ураджай

НА ПАЛЯХ РАЁНА

• Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя пасеяны ў раёне на 4239 гектарах, што складае 43,6 працэнта. Лідзіруюць па тэмпах сяўбы хлебаробы ААТ «Каганец», «Рубяжэвічы» і «Налібакі Агра».

• Цукровыя буракі пасеяны на 153 гектарах у шасці гаспадарках, найбольш – у ААТ «Жацерава».

• Прыступілі да сяўбы льну льнаводы ААТ «Рочавічы».

• Пачалі садзіць бульбу ў ТАА «Аграцэнтр-Сула».

• Хімпраполка азімых збожжавых праведзена на 909 гектарах, найбольшыя плошчы апрацаваны ў ААТ «Радзіма Якуба Коласа». Пачалі апрацоўку азімага рапсу работнікі ААТ «Каганец».

• Шматгадовыя травы пасеяны на 927 гектарах.

• Па другому разу падкормліваюць азотам азімыя збожжавыя і рапс механізатары ААТ «Жацерава», работа выканана на большай палове плошчаў.

• Пратручана 1723 тоны насення, што складае 67,4 працэнта. Справіліся з данай работай у ААТ «Каганец» і ПДСУП «Профі-Аграцэнтр».

 

ЗАВЕЗЛІ ЭЛІТУ

Пад яравую сяўбу бягучага года гаспадаркамі раёна завезена 251 тона элітнага насення, што складае 112 працэнтаў да плана. Асноўная яго маса набыта сельгаспрадпрыемствамі ў элітгасе ААТ «Агранёманскі» – 119 тон. Агранёманцы, у сваю чаргу, закупілі ў навукова-практычных цэнтрах арыгінальнае і элітнае насенне для далейшага размнажэння і наступнай рэалізацыі – ячмень «бровар», авёс «факс» і проса «галінка».

Прапішуцца сёлета на палях гаспадарак і новыя сарты яравых збожжавых культур. У ААТ «Вялікі Двор» і «Дзераўное» ячмень «ладны», дзераўнянцы набылі таксама піваварны ячмень «грэйс» і ячмень «добры». ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» закупіла лубін вузкалісты сорту «кармавы» і трыцікале «дублет», ААТ «Налібакі-агра» – трыцікале «ўзор».

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *