Перавозка дзяцей

Кантроль, бяспека Нумары Увага - дзецям

210418d

З мэтай узмацнення кантролю за выкананнем транспартных паслуг і заканадаўства аб транспартнай дзейнасці пры перавозках груп дзяцей аўтамабільным транспартам філіялам Транспартнай інспекцыі па г. Мінску і Мінскай вобласці ў перыяд з 24 сакавіка па 1 красавіка, у дні школных канікул, праведзена 12 мерапрыемстваў тэхнічнага характару мэтавага комплексу кантрольных мерапрыемстваў «Перавозка дзяцей».

Супрацоўнікамі філіяла правераны 72 транспартныя сродкі. У выніку праверак складзена шэсць актаў агляду аўтамабільнага транспарту. Выяўлена 11 парушэнняў аўтамабільнымі перавозчыкамі заканадаўства ў вобласці транспартнай дзейнасці пры выкананні аўтамабільных перавозак груп дзяцей па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Сярод іх: адсутнасць візітнай карткі перавозчыка, таблічкі вадзіцеля, знака «Перавозка дзяцей»; трэшчына ветравога шкла з боку вадзіцеля; не праведзены тэхагляд аўтобуса і інструктаж вадзіцеля і т. п. Парушальнікам выдадзена шэсць прадпісанняў на ўхіленне выяўленых парушэнняў.

Інфармацыя аб выніках мерапрыемства «Перавозка дзяцей» накіравана ў Мінскі абласны выканаўчы камітэт для прыняцця мер аб недапушчэнні парушэнняў пры аўтамабільнай перавозцы груп дзяцей.

Г. ЖУЛЕГА, начальнік Транспартнай інспекцыі па г. Мінску і Мінскай вобласці

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *