На «салодкіх» палетках

Нумары Сельская гаспадарка Ураджай

250418d

У ААТ «Вішнявецкі-агра» да сяўбы цукровых буракоў прыступілі ў ліку першых і да канца красавіка плануюць з гэтай работай справіцца. Даная прапашная культура зойме ў гаспадарцы плошчу 460 гектараў.

– Сёлета асаблівую ўвагу ўдзялілі падрыхтоўцы глебы, – гаворыць галоўны аграном Леанід Новік. – Механізатары пастараліся, поле выраўнавана ідэальна і насенне добра загортваецца. Належным чынам угноілі глебу. Высяваем раннія, сярэднія і познія гібрыды, як беларускай, так і замежнай селекцыі. Разлічваем на высокі ўраджай.

Аляксандр Рачок сее буракі ўжо больш за тры дзесяцігоддзі. Шчыры, добрасумленны працаўнік. Яго калега Віктар Фурсевіч таксама вопытны сейбіт, з багатым стажам работы. Даручаную справу механізатары заўсёды выконваюць якасна.

Галоўны аграном пастаянна кантралюе ход работ на пасяўной. Выязджае на палеткі і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце, старшыня прафкама Ганна Трафіменка, каб пацікавіцца ўмовамі працы работнікаў і данесці ім неабходную інфармацыю.

На здымку: галоўны аграном Леанід Новік, механізатар Аляксандр Рачок і намеснік дырэктара Ганна Трафіменка.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *