Лідарскія таленты

Адукацыя На сувязі - рэдакцыя Нумары

У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі прайшоў раённы этап V Рэспубліканскага агляду-конкурсу «Лідар года – 2018». У конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі чатырох устаноў адукацыі: гімназіі № 1, СШ № 2, Дзераўнянскай СШ, Мікалаеўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплексу. Дзеці дэманстравалі свае таленты, даказвалі, што яны валодаюць лідарскімі якасцямі.

Агляд-конкурс складваўся з трох заданняў: самапрадстаўлення «Я – лідар», прэзентацыі «Мой праект», відэароліка «Мой уклад для малой радзімы».

Лідарам года – 2018 стаў вучань СШ № 2 Аляксандр Гарох. Другое месца ў конкурсе заняла вучаніца гімназіі № 1 Валерыя Бухавецкая, трэцяе – вучаніца Дзераўнянскай СШ Валерыя Яўсейчык і вучань Мікалаеўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплексу Дзмітрый Герасімчык.

Аляксандр Гарох будзе абараняць гонар раёна на абласным конкурсе.

Алена БЕГЕРА,метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *