Не адмаўляйцеся ад прышчэпак

Медыцына Нумары

З 23 па 29 красавіка праводзіцца Еўрапейскі тыдзень імунізацыі.

Мэта штогадовага праекта – данесці да людзей важнасць правядзення імунізацыі, пабудзіць кожнага мець персанальную адказнасць за сваё здароўе і здароўе сваіх блізкіх, дзяцей.

Людзі старэйшага пакалення памятаюць, колькі чалавечых жыццяў забіралі масавыя эпідэміі чумы, воспы, адзёру, дыфтэрыі і іншых небяспечных інфекцый. Спыніць масавую гібель людзей удалося дзякуючы вакцынацыі насельніцтва.

Жыццё паказвае, што небяспечныя інфекцыі могуць спасцігнуць чалавека і ў нашы дні.

Калі спыніць вакцынацыю супраць такіх хвароб, як дыфтэрыя і поліяміэліт, яны вернуцца. Таму стаіць задача ахопу прышчэпкамі не менш за 97 працэнтаў дзіцячага насельніцтва і не менш за 95 працэнтаў – дарослага. Прышчэпкі з’яўляюцца надзейнай абаронай ад смяротных вірусаў. Пацвярджэнне таму – адсутнасць у нашым раёне такіх захворванняў, як слупняк, дыфтэрыя, адзёр, краснуха, эпідэмічны паратыт. Вакцыны ствараюць індывідуальную абарону і «калектыўны» імунітэт.

Вакцыны – імунабіялагічныя лекі. Прэпараты праходзяць некалькі этапаў, выпрабоўваюцца. У нашай краіне прымяняюцца ўсе сусветныя вакцыны. Яны бяспечныя, кожная вакцына, якая выкарыстоўваецца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, праходзіць дзяржаўную рэгістрацыю з правядзеннем лабараторных даследаванняў.

Ірына ПЯТРОВІЧ,загадчыца аддзела эпідэміялогіі РЦГіЭ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *