Прыярытэты

Нумары Соцыум

ДЛЯ АДЗІНСТВА НАРОДА

Падчас размовы дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь задалі Аляксандру Лукашэнку рад пытанняў. Так, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Алена Анісім звярнулася да Прэзідэнта з прапановай прыняць указ аб тым, каб тэксты законаў і падзаконных актаў прымаліся адразу на абедзвюх дзяржаўных мовах – рускай і беларускай.

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў у гэтым кірунку ісці спакойна і не апярэджваць патрэбы грамадства, інакш можна атрымаць адваротны эфект. «Трэба ўсім працаваць з народам, каб была патрэба», – лічыць Аляксандр Лукашэнка. Варта працаваць так, каб захоўвалася адзінства народа, не дапусціць расколу ў грамадстве. Зараз складаная знешне-палітычная абстаноўка, якая патрабуе ад нашай краіны яднання, а не ўнутраных супярэчнасцяў.

Прэзідэнт заклікаў, каб палітыка ўжывання беларускай мовы праводзілася паступова і з мінімальнымі выдаткамі. Важна, каб мова не стала праблемай міжнацыянальных стасункаў з нашымі суседзямі, напрыклад, расіянамі. Але пакуль вострай патрэбы ў грамадства і парламентарыяў у больш частым выкарыстанні беларускай мовы ў заканадаўстве няма, і таму апярэджваць падзеі не варта.

Таксама дэпутат запыталася, ці магчыма надзяліць грамадзянскія арганізацыі, якія дзейнічаюць больш за 10 гадоў і маюць больш за тры тысячы членаў, правам вылучаць на выбарах сваіх кандыдатаў без збору подпісаў. У адказ кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, чаму прапанаваны такія паказчыкі – менавіта столькі людзей і гадоў. Але выказаў адназначнае меркаванне, што вылучаць партыям людзей зборам подпісаў – самы лепшы спосаб стаць бліжэй да выбаршчыкаў, даведацца пра іх патрэбы і праблемы. «Калі ты ідзеш да чалавека для таго, каб ён падпісаўся за цябе, то ўжо праводзіш агітацыю», – лічыць Прэзідэнт.

Пр

 

З ДЗЯРЖАЎНАЙ ПАДТРЫМКАЙ

У Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што найвышэйшая каштоўнасць у бягучым стагоддзі – гэта чалавечыя капітал, інтэлект і энергія. Беларусь павінна паўстаць перад светам абноўленай, прагрэсіўнай і пры гэтым камфортнай для свайго народа.

У гэтым вельмі важны прыярытэт вырашэння сацыяльных пытанняў, у тым ліку ў сферы аховы здароўя. Дзяржаўную палітыку адносна даступнасці і якасці медыцынскага абслугоўвання можна яскрава прасачыць і на прыкладзе нашага раёна.

На рэалізацыю Дзяржпраграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гг. зрасходавана больш за 8 мільёнаў рублёў са сродкаў мясцовага бюджэту. Толькі ў 2017 годзе на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы затрачана 1107 тысяч рублёў, з іх на рамонты – 761 тысяча рублёў, у тым ліку гаспадарчым спосабам – 704 тысячы рублёў. У мінулым годзе 346 тысяч рублёў скарыстана на набыццё медыцынскага абсталявання, з іх 317 тысяч рублёў – з раённага бюджэту. Вялікая фінансавая падтрымка атрымана ад Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ў магчымасці праводзіць рамонты гаспадарчым спосабам.

У стаўбцоўскай бальніцы, адной з першых у вобласці і нават у рэспубліцы, створана адзіная комплексная аўтаматызаваная медыцынская сістэма. Аўтаматызаваны 48 рабочых месцаў ЗАТ «МАПСОФТ» – кабінеты ўрачоў, лабараторыя, аддзяленне прафілактыкі і ўльтрагукавой дыягностыкі, прыёмнае аддзяленне. Аўтаматызавана работа рэгістратуры з прадастаўленнем магчымасці пацыентам заказваць талоны дома па інтэрнэце. Ва ўсіх участковых бальніцах устаноўлена аўтаматызаваная сістэма «Урач агульнай практыкі», ва ўсіх сельскіх лячэбна-прафілактычных установах створана электронная пошта. Укаранёна праграма «Электронная картка пацыента». Лакальная сетка аб’ядноўвае 180 рабочых камп’ютараў. Стварэнне комплекснай аўтаматызаванай медыцынскай сістэмы патрабавала вялікіх фінансавых сродкаў – на інфарматызацыю медыцынскай установы затрачана больш за два мільёны рублёў.

–             Усё гэта, а таксама дасягненне высокіх паказчыкаў мадэлі канчатковых вынікаў дазволіла стаўбцоўскай раённай бальніцы выгадна вылучыцца сярод іншых медыцынскіх устаноў і заняць па выніках работы першае месца ў вобласці і другое – у рэспубліцы, – падагульняе галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Святлана Глебка. – Гэты поспех з поўным правам мы дзелім з кіраўніцтвам райвыканкама. Толькі асабістая зацікаўленасць кіраўніка раёна ў пытаннях паляпшэння якасці медыцынскага абслугоўвання жыхароў Стаўбцоўшчыны, бюджэтныя фінансавыя ўкладанні ў справу развіцця медыцыны маглі дазволіць нам так выдатна спрацаваць. На гэты клопат дзяржавы наш калектыў пастараецца адказаць далейшымі ініцыятывамі па развіцці сферы аховы здароўя, плённай дружнай працай на карысць усіх жыхароў раёна.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *