Старт абнадзейвае

Нумары Спорт

І другую каляндарную сустрэчу Чэмпіянату Беларусі ў другой лізе футбалісты каманды «Нёман-Агра» правялі паспяхова. Іх сапернік «БумПрам», пэўна ж, не мацнейшы ў Гомелі, абласны цэнтр мае сваіх прадстаўнікоў у вышэйшай і першай лігах. Аднак жа магчымасці для камплектавання каманды значна шырэйшыя, чым у стаўбчан.

І прыемна, што тон у Гомелі задавалі госці. У першым тайме Багдан Дубовік адкрыў лік, на пачатку другога Дзмітрый Даўбейка яго падвоіў. Гамяльчане правялі адзін мяч у адказ, а Павел Бычынскі падводзіць рахунак – 3:1 на карысць стаўбчан. Заканамерная перамога нашай каманды.

Цяпер у «Нёман-Агра», як і ў брэсцкага «Руха», па 6 ачкоў, і яны ўзначальваюць турнірную табліцу. Наступную сустрэчу стаўбчане правядуць 5 мая на сваім полі з ФК «Узда».

Дарэчы, уздзенскія суседзі ў гэтым туры згулялі ўнічыю – 2:2 з футбалістамі Маладзечна і займаюць трэці радок у турнірнай табліцы, услед за брэстчанамі і стаўбчанамі. Цікавая барацьба разгортваецца, дзе, спадзяёмся, нашы будуць не статыстамі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *