Каго ўпрыгожвае белы халат

Медыцына Нумары

image_pdfimage_print

155-10Клініка-дыягнастычная лабараторыя прызнана лепшым падраздзяленнем цэнтральнай раённай бальніцы сярод паліклінічных службаў па выніках работы за мінулы год. Фотаздымак загадчыцы лабараторыі Таісы Паўлюкевіч занесены на раённую Дошку гонару.

Таіса Паўлюкевіч узначальвае жаночы калектыў, у якім урачы лабараторнай дыягностыкі, фельчары-лабаранты і санітаркі. Гэта той калектыў, аб якім жанчыны жартуюць, што ўпрыгожвае яго адзін мужчына. Сапраўды, у складзе 28 медработнікаў адзін урач Дзмітрый Санько. У самой Таісы Іванаўны стаж работы ў цэнтральнай раённай бальніцы адлічваецца з 1987 года, 10 апошніх гадоў яна на пасадзе загадчыцы клініка-дыягнастычнай лабараторыі.

Таіса Іванаўна лічыць, што на сучасным этапе развіцця медыцыны ролю лабараторных даследаванняў у прафілактыцы і дыягностыкі захворванняў нельга недаацэньваць. Своечасовая пастаноўка дыягназу – важнейшая ўмова паспяховага  лячэння. Таму пашыраецца наменклатура лабараторных даследаванняў, лабараторыя тэхнічна перааснашчаецца з выкарыстаннем сучасных лабараторна-дыягнастычных прыстасаванняў. Кіраўнік задаволена, што лабараторная служба дынамічна развіваецца. Гэта можна прасачыць і на  зменах, якія адбыліся за апошнія гады.

Для арганізацыі работы па патрабаваннях часу набыты біяхімічны аналізатар на 300 даследаванняў у гадзіну, што дазволіла пашырыць спектр і колькасць лабараторных даследаванняў. Яшчэ ў спісе важных набыткаў – гематалагічны аналізатар. Адзначаная апаратура набыта за кошт рэспубліканскага бюджэту, а за кошт мясцовага – паўаўтаматычны чатырохкюветны гемакаагулятар і сухажаравая шафа (для дыягностыкі туберкулёзу). Вельмі важным набыткам з’яўляецца імунахімічны экспрэс-аналізатар. Матэрыяльна-тэхнічная база папаўнялася і з фінансавай падтрымкай Глабальнага фонду. Дзякуючы ўсяму гэтаму клінічна-дыягнастычная лабараторыя райбальніцы выйшла на такі ўзровень, што многія даследаванні праводзяцца на месцы. Біяматэрыялы цяпер не патрэбна вазіць у Мінск. На якасць работы супрацоўнікаў лабараторыі ўплывае і тое, што спалучаны лабараторная і камп’ютарная тэхніка.  Гэтая служба прымае самы непасрэдны ўдзел у выкананні дзяржаўных праграм па кардыялогіі і анкалогіі.

Аб тым, шо Таіса Паўлюкевіч знаходзіцца на сваім месцы, гавораць вынікі дзейнасці лабараторыі і прадстаўленне яе да ўзнагарод.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *