Назначэнні

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

НАМЕСНІК СТАРШЫНІ СТАЎБЦОЎСКАГА РАЙВЫКАНКАМА

Намеснікам старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама назначана Жанна Мікалаеўна ЛЫСАЯ. Ж. М. Лысая закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працавала настаўнікам, намеснікам дырэктара Аталезскай сярэдняй школы, затым настаўнікам і з 2006 года – дырэктарам ДУА «Слабадская базавая школа». З 2011 года Ж. М. Лысая ўзначальвала ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Стоўбцы».

***

КІРАЎНІК СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАГА ФІЛІЯЛА

Кіраўніком сельскагаспадарчага філіяла «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» назначаны Сяргей Аляксандравіч ЕРМАКОВІЧ. С. А. Ермаковіч закончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. Працаваў інжынерам па механізацыі працаёмкіх працэсаў у жывёлагадоўлі ААТ «Жацерава». З 2016 года з’яўляўся намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Стаўбцоўскага райвыканкама.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *