Здароўе для ўсіх

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

080518f

На базе дзяржаўнай аптэкі № 293 па вуліцы Цэнтральнай прайшоў «Дзень адкрытых дзвярэй», прымеркаваны да Сусветнага дня здароўя.

Акцыя «Здароўе для ўсіх» праведзена ў самым людным у нашым горадзе месцы. Усе наведвальнікі аптэкі ў гэты дзень сталі ўдзельнікамі медыка-асветніцкай кампаніі.

Прыняць удзел у акцыі прыехалі прадстаўнікі айчынных завода-вытворцаў медыцынскіх прэпаратаў, актыўна папрацавалі і медыцынскія работнікі цэнтральнай раённай бальніцы.

–             Галоўная задача адзінага дня здароўя, – расказвае валеолаг раённай бальніцы Ірына Пярхальская, – прапаганда здаровага ладу жыцця. У межах гэтай акцыі, якая праводзіцца ў аптэцы, на сустрэчу з наведвальнікамі прыбылі нашы медыцынскія работнікі – урач-кардыёлаг Ірына Луцік, памочнік урача-тэрапеўта Вольга Булаш, медыцынская сястра Ванда Якусік. Усе жадаючыя могуць змераць артэрыяльны ціск, атрымаць кансультацыю кардыёлага. Мы прапаноўваем запоўніць анкету для выяўлення хвароб сістэмы кровазвароту і змяншэння рызыкі развіцця захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы. Складзеныя спісы з унесенымі лічбамі ціску дадуць інфармацыю аб тым, хто мае патрэбу ў далейшым лячэнні.

Рэкламавалася прадукцыя гандлёвай маркі «Доктар Батанік», якую прадстаўляе фармацэўтычная кампанія «Падис’С». Гэта травяныя зборы для лячэння.

Менеджары кампаній «Рубікон» з Віцебска, сумеснага прадпрыемства «Фармлэнд» з Нясвіжа шырока прадставілі сваю прадукцыю, адказалі на ўсе пытанні ўдзельнікаў акцыі. Кампанія «Аматэг» ажыццяўляе дзейнасць у Барысаве, займаецца выпускам вітамінаў, актыўных біялагічных дабавак. Прадпрыемства адметнае тым, што выконвае важную сацыяльную функцыю: большая палова працаўнікоў у штаце – людзі з інваліднасцю.

Прадстаўнікі кампаній актыўна працавалі, расказвалі аб прадукцыі сваіх кампаній. Як засведчылі работнікі цэнтральнай раённай аптэкі на чале з загадчыцай Людмілай Маркоўскай, такая акцыя выканала важную задачу – прыцягненне ўвагі наведвальнікаў да беларускіх прэпаратаў, знаёмства з айчыннымі вытворцамі. Многія наведвальнікі набылі наборы травяных лекавых сродкаў для лячэння хранічных захворванняў, умацавання імунітэту, вострых рэспіраторных і прастудных захворванняў. А таксама адкрылі для сябе прадукцыю, на якую раней не звярталі ўвагі.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *