Жаночыя лёсы на старонках «Праменя»

Калонка Рэдактара Нумары

image_pdfimage_print

508Маці! Бабуля! Каханая!

Усе гэтыя словы аб’ядноўваюць прадстаўніц цудоўнай паловы чалавецтва – жанчын. Кожная жанчына мае свой лёс, свой дамскі шарм, мае сваю гісторыю жыцця, кахання. Але ўсю цудоўную палову чалавецтва аб’ядноўвае адно ёмкае слова – «жаноцкасць». Не напускная, не гламурна-развязная ў стылі асобных тэлевізійных зорак, а стрыманая, сарамліва-кранальная. Часта мы больш ведаем пра свецкіх «ільвіц», можа нават чаго і не трэба ведаць, а вось пра нашых мясцовых мадоннаў – нічагусенькі. Хочацца паправіць гэтую памылку і расказаць пра іх на старонках нашай газеты.

Місія Жанны Лысай, напэўна, адна з самых ганаровых – выхоўваць дзяцей. Яна – дырэктар самай вялікай у раёне школы – школы № 3 г. Стоўбцы. Жанне Мікалаеўне ўдаецца пад грузам гаспадарчых і настаўніцкіх праблем не згубіць у прамым сэнсе слова сімпатычнага твару жанчыны і маці. А патрабуецца ўсяго, па яе словах, каб мужчыны дарылі кветкі і гаварылі кампліменты не толькі 8 Сакавіка. Каб былыя вучні вярталіся працаваць у родную школу, што і адбываецца. Значыць, у школе пануе атмасфера чалавекалюбства і пазнання. Акрамя таго, Жанна Мікалаеўна ўзначальвае ГА «Белая Русь» і імкнецца, каб кожны жыхар Стаўбцоўшчыны, самы маленькі і пажылы, адчуваў клопат і падтрымку дзяржавы. Нездарма Жанна Лысая з’яўляецца кандадытам у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў.

А Наталля Агароднік з раніцы да позняга вечара шчыруе дзеля  здароўя жыхароў Стаўбцоўшчыны. Жывы погляд, стройная фігура. «Хочацца, каб людзі больш усміхаліся, а прыгожая ўсмешка – гэта і мой клопат», – гаворыць Наталля Агееўна. Яна не толькі цудоўны ўрач-стаматолаг, але і любімая жонка, маці, бабуля. Здаецца, адкуль столькі сіл у гэтай абаяльнай жанчыны?

«Проста трэба любіць і паважаць сябе, – дзеліцца Наталля Агееўна. – Не замыкацца на бытавых праблемах, часцей сустракацца з сяброўкамі, наведваць спартыўныя секцыі. Вельмі люблю займацца з унукамі, амаль увесь вольны час зараз праводжу з імі. Ганаруся сваімі дзецьмі: сынам Сяргеем (дарэчы, ён таксама ўрач) і дачкой Таццянай. А ўвогуле – наша сям’я вельмі дружная. Дарагія жанчыны! Палюбіце сябе. Гэта не вельмі складана», –  раіць Наталля Агароднік.

Раіса  Уласік сама не толькі  прыгожая жанчына, але робіць усіх жанчын прыгожымі. Яна працуе цырульнікам у РКБА, стварае стыльныя, модныя, прыгожыя прычоскі нашым стаўбчанкам. Ёсць яшчэ адно хобі ў Раісы Іванаўны –  яна апантаны кветкавод. Загляніце ў яе двор вясной ці летам – сапраўдны экзатычны парк, нават азярцо з плаваючымі лілеямі ўпрыгожваюць прысядзібны ўчастак. Нездарма ўнучка Раісы Іванаўны Даша гаворыць: «Бабулечка, якая прыгажосць!»

А Раіса Іванаўна раіць нашым стаўбцоўскім жанчынам: «Заглядвайце ў цырульню не толькі перад святамі, урачыстасцямі, а імкніцеся быць прыгожымі кожны дзень. Будзьце сучаснымі, моднымі, па-жаноцку абаяльнымі».

А вось прадстаўніца маладога пакалення Наталля Цярэня, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва  райвыканкама, жадае ўсім жанчынам вясновага настрою, душэўнай прыгажосці, жаноцкасці і  кахання. «Будзьце заўсёды ўпэўненымі ў заўтрашнім дні, энергічнымі, бадзёрымі і трошкі летуценнымі. Будзьце шчаслівымі!» – зычыць Наталля Аляксандраўна.

Нэлі АСТРЭЙКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *