У Цёмных Лядах

Добраўпарадкаванне Нумары

Садовае таварыства «Лясное-88», якое знаходзіцца ў Цёмных Лядах, не толькі наводзіць парадак у прылеглым лясным масіве, а і займаецца стварэннем адмысловай сцежкі здароўя «Па слядах Якуба Коласа ў Цёмных Лядах».

Акцыя, як сцвярджае яе ініцыятар, старшыня садовага таварыства Віктар Яфрэмаў, праходзіць у выглядзе захапляльнага падарожжа па гэтых гістарычных мясцінах з адначасовым навядзеннем парадку.

Маршрут пачынаецца з прыпыначнага пункта «Цёмныя Ляды» і ўключае ў сябе знаёмства з каменем-кнігай ледніковага перыяду, лясной дарогай, Стаўпецкай лясной каморай (Якуб Колас жыў тут у 1906-1907 гг.), Кацярынінскім трактам, жыватворнымі крыніцамі і ручаём, памятным камнем у гонар партызанаў атрада «Мсцівец» і іншымі цікавасцямі гэтых мясцін. Цяпер тут хораша цвітуць расліны-«чырвонакніжнікі», таму сапраўды ёсць чым палюбавацца.

Форма адзення ва ўдзельнікаў гэтай пазнавальна-працоўнай акцыі, як правіла, спартыўна-рабочая. «Пры сабе варта мець вершы Якуба Коласа, добры настрой і ёмістасць для крынічнай вады», – звяртае ўвагу будучых падарожнікаў па Цёмных Лядах Віктар Яфрэмаў (для жадаючых стаць удзельнікамі акцыі кантактны тэлефон – 8-029-696-44-07).

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *