Сакавіцкае імя

Грамадства Нумары

8_03Адметна, што сярод 2540 чалавек, якія пражываюць на тэрыторыі Шашкоўскага сельсавета, адзінаццаць нарадзіліся акурат 8 сакавіка. І першая ў гэтым спісе Яніна Калодзінская з Ніваў, якая адзначае заўтра свой пяцідзесяцігадовы юбілей. Працуе Яніна Іосіфаўна бухгалтарам у Старынскім лясніцтве. А таксама Леанарда Босая з Дружнай, Тэрэза Каратыш з Дудак, Зоя Рослік з пасёлка Нёман, Феафанія Сошка з Апечак, Яніна Янкоўская з Харытонава, Людміла Юнцэвіч з Шашкоў і Ганна Кухарчык з Апечак. Сярод жанчын і два мужчыны – Іосіф Вярбіцкі з Дружнага і Уладзімір Малахаў з Тулёнкі. Святочны дзень нараджэння паўплываў і на імя жанчыны,  якая пражывае ў Старыне: бацькі назвалі дачку Мартай, а прозвішча яе – Сеткіна. Віншуем усіх, хто нарадзіўся ў Дзень жанчын, з днём нараджэння.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *